Лявонпаль. Сядзіба Лапацінскіх
Сядзіба
Беларусь, Віцебская вобл., Міёрскі р., Лявонпаль.
0
262
02.12.2024
Апісанне
Мястэчка Лявонпаль з часоў Вялікага княства Літоўскага было вядома сядзібай роду Лапацінскіх. Палац быў пабудаваны ў 18 стагоддзі ў стылі барока з элементамі ракако. Побач быў створаны тэрасны парк, водны канал і 2 флігеля з уяздной брамай. Пасля ўдзелу Лапацінскіх у анцірасійскім паўстанні ў 19 стагоддзі сядзіба была канфіскавана. У пачатку 20 стагоддзя ў палацы быў утвораны каталіцкі касцёл. Пасля вайны у палацы размясцілі прафілакторый. Зараз сядзіба шукае новага гаспадара.
Катэгорыі

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Батанічны

Гістарычнае

Крушня
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.79948808
Даўгата: 27.78041239
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.12.2024
Лявонпаль. Сядзіба Лапацінскіх.
У мястэчку Лявонпаль ёсць некалькі помнікаў гісторыі. У 18 стагоддзі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі пабудаваў тут палац у стылі барока і побач залажылі парк у французскім стылі. Насупраць палаца знаходзілася мураваная брама. Палац узведзены па праекту італьянскага архітэктара Абрахама Антоні Гену.
За ўдзел Лапацінскіх у анцірасійскім паўстанні 1830 – 1831 гадоў, сядзіба была разрабавана і канфіскавана.
З 1919 года палац адрамантаваны і тут знаходзіўся каталіцкі касцёл. Пад малітоўную залу была адведзена былая бальная зала. Анфіладная сістэму ў будынку была перабудавана пад калідорную.
На галоўным фасадзе з франтонам ў 1920 – я гады надбудавалі сігнатурку з крыжам.
Палацава – паркавы ансамбль мае сіметрычна – восевую кампазіцыю. Дамінуючае месца займае палац. На адной восі з палацам у 19 стагоддзі была пабудавана ўяздная брама ў стылі класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэра.
Палац Лапацінскіх – мураваны аднапавярховы будынак з сіметрычнай кампазіцыяй, які мае двухпавярховую цэнтральную частку. Будынак накрыты двухсхільным дахам і мае фігурныя франтоны на тарцах. Палац пабудаваны на высокім цокалі. Да галоўнага ўваходу ў будынак вядзе шырокая лесвіца з тэрасай. У аздобе палацу выкарыстаны дэкор у стылі ракако, рустоўка і іншае. Да перабудовы палаца на першым паверсе былі парадная зала і вестыбюль, а на другім размяшчаліся жылыя пакоі гаспадароў.
За домам захаваўся аднапавярховы мураваны флігель і парэшткі тэраснага парка, які раней акружаў водны канал.
У савецкія часы ў сядзібе знаходзіўся прафілакторый.
Каментары
Усяго каментароў: 0