Знай свой край

Знай свой край

Лявонпаль. Траецкая царква

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Міёрскі р., Лявонпаль.

0

242

02.12.2024

Апісанне

Мястэчка Лявонпаль Міёрскага раёна з часоў Вялікага княства Літоўскага лічылася галоўнай радавой рэзідэнцыяй Лапацінскіх. Яны тут заснавалі палац мураваны і сядзібу з паркам. У сярэдзіне 18 стагоддзя Лапацінскія пабудавалі ў сярэдзіне мястэчка драўляную ўніяцкую царкву. Храм быў двухвежавы з элементамі барока. У 19 стагоддзі царква перайшла ад уніятаў да праваслаўных вернікаў. Храм быў перабудаваны па праваслаўным канонам: вежы разабралі і ўсталявалі барабан з цыбулінай. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.79978961
Даўгата: 27.78446789

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.12.2024

Лявонпаль. Траецкая царква

Спачатку мястэчка Лявонпаль у Міёрскім раёне называлася… Чурылавічы і была пераіменавана ў гонар свайго ўладальніка Леона Лапацінскага. Яго сын Мікалай Тадэвуш пабудаваў тут палац з маёнткам і спачатку меркавалася, што гэта будзе летняя рэзідэнцыя. А атрымалася так, што гэта стала галоўнай фамільнай сядзібай і сюды быў перавезены сямейны архіў і калекцыя карцін.


У 1782 годзе па фундацыі Лапацінскіх у Лявонпалі быў пабудаваны храм, які належыў уніятам. Царква была драўляная з двумя вежамі, якія былі чацверыковыя, накрыты чатырохскатным шпілем. Пры ўваходзе ў храм зроблены казырок на чатырох слупах.


Пасля забароны ўніяцтва на нашых землях у 1839 годзе, уніятаў пачалі пераводзіць у праваслаўную веру. Некаторыя не хацелі пераходзіць у праваслаў'е і ўзнікалі канфліктныя сітуацыі. Такая ж гісторыя адбылася і ў Лявонпалі. У 1841 годзе мясцовыя сяляне адмовіліся пераходзіць у праваслаў'е і па выкліку мясцовага праваслаўнага святара ў Лявонпаль прыбыў атрад салдат для ўсмірэння непакорных уніятаў. Пасля гэтага лакальнага бунта Траецкую царкву перадалі ў веданне праваслаўнай царквы.


Пасля таго як храм перайшоў да праваслаўных будынак быў перабудаваны. Дзве вежы з фасада разабралі і ўсталявалі светлавы барабан з цыбулінай. Царква лічыцца помнікам архітэктуры народнага дойлідства з рысамі барока. У інтэр'еры захавалася скульптура 18 стагоддзя і абразы 18 – 19 стагоддзяў.

Каментары

Усяго каментароў: 0