Лявонпаль. Калона ў гонар Канстытуцыі 1791 года
Славутасьць
Беларусь, Віцебская вобл., Міёрскі р., Лявонпаль.
0
249
02.12.2024
Апісанне
На самым беразе ракі Заходняя Дзвіна ёсць мястэчка Лявонпаль у якой маецца некалькі помнікаў архітэктуры і ў тым ліку мемарыяльная калона . Гэту калону ў 1791 годзе ўсталяваў уладальнік мясцовага маёнтка Лапацінскі. Калона прысвечана прыняццю ў Рэчы Паспалітай у маі 1791 года Канстытуцыі, якая была першай Канстытуцыяй у Еўропе і другой ў свеце. У апошнія гады тэрыторыя вакол помніка прыведзена да ладу.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.80469815
Даўгата: 27.80444498
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.12.2024
Лявонпаль. Калона ў гонар Канстытуцыі 1791 года.
У мястэчку Лявонпаль, якое знаходзіцца на беразе ракі Заходняя Дзвіна, ёсць незвычайны помнік гісторыі – мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 1791 года. Вышыня помніка складае 12 метраў. У жніўні 1791 года ўрачыста асвяцілі калону ў прысутнасці шматлікіх ганаровых гасцей, у тым ліку прысутнічаў біскуп з Вільні.
Калона ўзведзена ў гонар прыняцця Канстытуцыі ў Рэчы Паспалітай па ініцыятыве ўладальніка маёнтка ў Лявонпалі шляхціча Яна–Нікадзіма Лапацінскага, які ўжо ў жніўні 1791 года напісаў, што задумаў увекавечыць на мяжы Рэчы Паспалітай Канстытуцыю дзяржавы. Справа ў тым, што пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, дзяржаўная мяжа праходзіла з Расійскай імперыяй праз раку Заходнюю Дзвіну. Такім чынам Лявонпаль было памежным мястэчкам.
3 мая 1791 года ў Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя, якая стала першай Канстытуцыяй у Еўропе і другой у свеце пасля ЗША.
Праз нейкі час і Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Прайшлі шматлікія войны праз гэтыя мясціны і ў тым ліку вайна 1812 года, Першая сусветная і Вялікая Айчынная вайна. Помнік быў пашкоджаны, але уцалеў.
Мясцовыя жыхары, многія з іх, няведалі сапраўднага прызначэння калоны і аб помніку ўзніклі розныя легенды і паданні. Некаторыя кажуць, што калона ўсталявана ў гонар вайны з французамі. Існуе таксама легенда пра замураванага чалавека ў калоне.
Калісці ў мясцовых паноў жыў малады каваль Васіль. Пакаёўкай у пані працавала прыгажуня Ганна. Маладыя пакахалі адзін аднаго і вырашылі ажаніцца. Пан даў згоду, а пані катэгарычна была супраць і калі гаспадар паехаў па справах у Варшаву, то загадала замураваць Васіля ў калону…
У апошнія гады вакол калоны вырублен хмызняк і была добраўпарадкавана тэрыторыя. Мемарыяльная калона мае статус помніка архітэктуры. Каб даехаць да калоны вам трэба праехаць праз увесь Лявонпаль і выехаць з мястэчка. Далей ехаць на вёску Старое Грудзінава. Паміж вёскамі і знаходзіцца калона.
Каментары
Усяго каментароў: 0