Альманы. Царква Уваскрашэння Хрыстова
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Альманы.
0
150
10.01.2025
Апісанне
У старажытным мястэчку Альманы Столінскага раёна пасярод балот і лясоў захавалася драўляная царква 19 стагоддзя Уваскрашэння Хрыстова. Храм узведзены па праваслаўным канонам і складаецца з 4 асноўных частак. Над прытворам надбудавана чацвярыковая шматярусная вежа – званіца. У інтэр'еры ёсцть іканастас з старажытнымі абразамі. У апошнія гады ў будынку і побач з храмам праведзены рамонт і добраўпарадкаванне. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.80588072
Даўгата: 27.06701241
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.01.2025
Альманы. Царква Уваскрашэння Хрыстова
У Столінскім раёне ёсць мястэчка Альманы ў 20 кіламетрах на ўсход ад раёнага цэнтра. Побач знаходзіцца ландшафтны заказнік Альманскія балоты.
Само мястэчка Альманы досыць вялікае і пасярод паселішча пабудавана драўляная царква Уваскрашэння Хрыстова. Падмурак царквы залажылі ў 1888 годзе і будаўніцтва вялося пяць год. Асвяцілі новы храм у 1903 годзе на трэці дзень Пасхі, з таго кажуць і пайшла назва царквы Уваскрашэння Хрыстова.
Храм пабудаваны паводле старажытных праваслаўных канонаў, як трактуюць некаторыя вернікі, падобна царква на карабель, які нясе чалавечую душу па хвалях жыцця і Царква павінна дапамагчы выратаваць грэшную душу верніка.
Храм складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца: чацвярык на чацвярыку. Званіца завершана высокім гранёным шпілем. Асноўны аб'ём накрыты чатырохскатным дахам, які завершаны шматграным двухярусым барабанам з невялікім купалам. Дах спачатку быў пакрыты дранкай, а ў 1970- я гады жэсцю.
У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас. Ёсць абразы 19 – 20 стагоддзяў. Пасля развала СССР быў зроблены рамонт царквы. У 2010 годзе прыхаджане сабралі ахвяраванні і было зроблена ацяпленне будынка. У апошнія гады каля царквы тэрыторыя была добраўпарадкавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0