Знай свой край

Знай свой край

Бабоўня. Вінакурня і парк.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Капыльскі раён, Бабоўня.

0

16

04.03.2025

Апісанне

У Капыльскім раёне ёсць мястэчка Бабоўня, дзе захаваліся рэшткі сядзібы - парк з возерам і каменная бровар. Упершыню пасёлак згадваецца ў 16 стагоддзі. Належаў у розныя часы Маліноўскім, Радзівілам і Бернавічам. У 1823 годзе А. Наркевіч–Ёдка набывае сядзібу, і гэтаму роду сядзіба належыць да самай рэвалюцыі 1917 года.

Гаспадарскі дом не захаваўся. Да нашых дзён дайшоў пейзажны парк з 200-летнімі ліпамі і частка воднай сістэмы. Каменны будынак вінакурні знаходзіцца каля самай дарогі на Нясвіж. Будынак пабудаваны з цэглы і бутавага каменя.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.25788564
Даўгата: 26.95451883

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.03.2025

Бабоўня. Вінакурня і парк.

       У Капыльскім раёне паміж Капылём і Нясвіжам ёсць невялікі пасёлак Бабоўня. Упершыню мястэчка згадваецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 годзе Бабоўня – гэта ўласнасць памешчыка Маліноўскага. З пачатку 17-га стагоддзя тут новыя гаспадары - магнаты Радзівілы.


       У 18 стагоддзі новыя ўласнікі – Бярновічы, род якіх выйшаў з Прусіі. Бярновічы ўзвялі ў мястэчку драўляную сядзібу. Міхаіл Бярновіч у 1769 годзе пабудаваў суконную мануфактуру, і там працавала 110 рабочых, 5 чаляднікаў. Мануфактура займала пяць будынкаў: 2 драўляныя і 3 цагляныя.


        Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, мястэчка апынулася пад уладай Расійскай імперыі. Адносілася да Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1799 годзе пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл. У 1823 годзе Ануфрый Наркевіч–Ёдка набывае сядзібу, і гэтаму роду сядзіба належыць да 1917 года.


        Першая сядзіба была пабудавана Радзівіламі ў 17 стагоддзі ў стылi барока.

Паступова ў 19 стагоддзі сядзіба набыла рысы эклектыкі. Гаспадаром маёнтка ў 19 стагоддзі быў Вітольд Наркевіч–Ёдка – вядомы лекар акуліст. Потым гаспадарыў яго сын, якога звалі таксама Вітольд (1864-1924). Гаспадарскі дом да нашага часу не захаваўся. Да нашых дзён дайшоў парк, частка воднай сістэмы, каменны будынак вінакурні і склад пры дарозе.


        Плошча рэгулярнага парку складае каля дзевяці гектараў. Парк закладзены ў канцы 18 стагоддзя. У 1880-х гадах парк быў значна зменены і мадэрнізаваны. На возеры быў створаны востраў з альтанкай.                                                    

   Захаваліся некаторыя ліпы з узростам у 200 год. На ўскраіне парку ёсць жалезабетонны ДОТ.

Каментары

Усяго каментароў: 0