Знай свой край

Знай свой край

Крамяніца. Касцёл Святога Юрыя.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Зельвенскі р., Крамяніца.

0

234

30.11.2024

Апісанне

Касцёл Святога Юрыя пабудаваны ў Крамяніцы ў 17 стагоддзі ў стылі рэнесанс. Фундатарамі былі прадстаўнікі роду Вольскіх. З цягам часу тут сфарміраваўся цэлы архітэктурны комплекс разам з кляштаром.

Да нашага часу захаваўся касцёл і званіца 18 стагоддзя. У інтэр'еры ёсць некалькі алтароў 17 – 18 стагоддзяў. Асаблівую цікавасць і каштоўнасць у інтэр'еры мае надмагільная рэнесансная выява Вольскіх з мармуру. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.21534585
Даўгата: 24.68147097

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.11.2024

Крамяніца. Касцёл Святога Юрыя

Мястэчка Крамяніца вядомае з 15 стагоддзя. Належыла розным гаспадарам. У 1620 годзе за грошы віцебскага кашталяна Мікалая вольскага быў пабудаваны каталіцкі касцёл у гонар Святога Юрыя. Храм узведзены ў стылі рэнесанс для каталіцкага ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў. Казімір Вольскі, сын Мікалая, працягваў будаўніцтва кляштара. Касцёл быў асвячона ў 1657 годзе віленскім біскупам Янам Даўгялам Завішам. У гэты час пры касцёле працавалі бібліятэка і шпіталь, а таксама школа з пачатку 19 стагоддзя. Мураваны кляштарны будынак знаходзіўся перад касцёлам і да нашага часу не дайшоў.

 Кляштар быў зачынены ў 1832 годзе пасля анцірасійскага паўстання. А пасля паўстання 1863 года быў зачынены і касцёл. За польскім часам касцёл адчынілі і правялі рэстаўрацыю ў 1929 годзе. У савецкія часы касцёлу быў нададзены статус помніка архітэктуры.

Касцёл аднанефны ў плане прамавугольны. Мае паўкруглую апсіду. Сцены ўмацаваны контрфорсамі і прарэзаны вокнамі з паўцыркулярнымі завяршэннямі. Галоўны фасад упрыгожаны ступенчатым франтонам, які аздоблены плоскімі арачнымі нішамі. Да галоўнага ўвахода ў 18 стагоддзі прыбудавалі тамбур. Будынак пакрыты двухсхільным дахам.

У інтэр'еры маецца 5 двухярусных алтароў. Галоўны алтар выкананы ў 17 стагоддзі з белага штучнага мармуру з пазалотай. У галоўным алтары размяшчаецца разное Укрыжаванне з фігурамі Маці Божай і Святога Яна, а па баках выявы Святых Казіміра і Мікалая.  А ў другім ярусе алтара абраз Тайная вячэра. Бакавыя алтары зроблены ў 18 стагоддзі.

Асабліва вялікую каштоўнасць маюць надмагілле фундатараў касцёла Вольскіх, якое выканана з цёмнакарычневага мармуру ў стылі рэнесанс.

Вакол касцёла ўзведзена мураваная агароджа за якой знаходзіцца мураваная званіца 18 стагоддзя.

Каментары

Усяго каментароў: 0