Знай свой край

Знай свой край

Крайск. Царква Святога Аляксея.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі раён, Крайск.

Апісанне

У Лагойскім раёне ў мястэчку Крайск на мясцовых могілках знаходзіцца праваслаўная царква Святога Аляксея. Храм пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў канцы 19-га стагоддзя за сродкі мясцовага святара Аляксея Біруковіча. У савецкія часы царкву зачынілі і тут зрабілі збожжасховішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны святыня пачала працаваць. Пасля вайны ў 1960–я гады храм зноў зачынілі. У 1995 годзе царкву пасля рамонту асвяціў мітрапаліт Філарэт. Царква дзейнічае. Храм каменны, узведзены ў стылі эклектыкі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.03.2025

Крайск. Царква Святога Аляксея.

      У мястэчку Крайск Лагойскага раёна на мясцовых могілках пабудавана каменная праваслаўная царква Святога Аляксея. У часы Расійскай імперыі праваслаўны святар Аляксей Біруковіч пабудаваў за свае грошы каменную царкву ў гонар свайго заступніка свяціцеля Аляксея. Побач з храмам быў пахаваны бацька А. Біруковіча - праваслаўны святар Міхаіл Георгіевіч Біруковіч.


       Улетку 1909 года святар а.Біруковіч памёр і яго пахавалі побач з бацькам каля царквы Святога Аляксея. Пасля яго смерці настаяцелем храма стаў траюрадны брат бацькі - Міхаіл Паўлавіч Біруковіч.


        У часы Першай сусветнай вайны каля мястэчка Крайск праходзіў фронт. Пацярпела і царква. Пасля рэвалюцыі храм аблажылі вялікім падаткам, а ў 1930-я гады святыню зачынілі. Магілы святароў у гэты час былі абрабаваныя і разбураныя.


         Падчас Вялікай Айчыннай вайны царкву адкрылі. А пасля вайны ў 1962 годзе царква Святога Аляксея была прыпісана да храма ў мястэчку Даўгінава. А праз нейкі час царкву зноў зачынілі і ў будынку зрабілі збожжасховішча.


       Пасля развалу СССР храм вярнулі праваслаўным вернікам і ў 1995 годзе быў праведзены капітальны рамонт. Улетку 1995 года храм асвяціў мітрапаліт Філарэт.


      Царква пабудавана ў стылі эклектыкі. У плане будынак мае форму прамавугольніка. Складаецца будынак з двух асноўных архітэктурных частак: бабінца і малітоўнай залы. Над бабінцам надбудавана вежа-званіца васьмярык на чацверыку.

Каментары