Крайск. Царква Святога Мікалая Цудатворца.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі раён, Крайск.
Апісанне
У мястэчку Крайск Лагойскага раёна ёсць дзве каменныя царквы: адна на мясцовых могілках - храм Святога Аляксея, і ў цэнтры мястэчка храм Святога Мікалая. Царква Святога Мікалая пабудавалі ў 1874 годзе ў стылі эклектыкі. Пасля рэвалюцыі царкву зачынілі. Падчас вайны гітлераўцы спалілі святыню. Пасля вайны ў храме зрабілі стайню, а потым мясцовы клуб. Будынак вярнулі праваслаўным вернікам у 2000 годзе. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.03.2025
Крайск. Царква Святога Мікалая.
У цэнтры мястэчка Крайск Лагойскага раёна пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Упершыню Крайск упамінаецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі.
У 1523 годзе мястэчка належыць роду Зяновічаў. У гэтым жа годзе дзеці Юрыя Зяновіча сыны Мікалай, Юрый і Міхаіл спрачаліся за маёмасць мястэчка Крайск. У 1526 годзе яны запісалі дзесяціну свайго дахода на каталіцкі касцёл у горадзе Смаргонь. Крайск уваходзіў у склад Мінскага павета Мінскага ваяводства.
У 1590 годзе ў Крайску было 22 хаты, млын і царква. У гэты час маёнтак і мястэчка былі ўжо маёмасцю Юрыя Насілоўскага, які займаў пасаду ваяводы віцебскага. Яго жонка Ядвіга Насілоўская перадала мястэчка свайму сыну Яну Осціку. Наступныя гаспадары Крайску былі Пташынскія, Каменскія і Тышкевічы. У пачатку 18-га стагоддзя ў Крайску працаваў манастыр.
У 1745 годзе ў дакументах упамінаецца царква пад назвай Святога Мікалая. Храм, худчэй за ўсё, належыў уніяцкім вернікам.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе мястэчка перайшло да Расійскай імперыі і было ў складзе Віленскай губерніі.
У 1874 годзе ў цэнтры мястэчка ўзведзена мураваная праваслаўная царква. Храм асвяцілі ў гонар Святога Мікалая.
У час Вялікай Айчыннай вайны храм спалілі гітлераўскія захопнікі. Пасля вайны ў будынку зрабілі рамонт і прыстасавалі пад стайню. У 1966 годзе ў храме пачаў працаваць мясцовы клуб.
Перадалі будынак праваслаўным вернікам толькі ў 2000 годзе. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі па тыпавому праекту. Складаецца будынак з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.