Знай свой край

Знай свой край

Гаравец. Пакроўская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі раён, Гаравец

0

219

13.03.2025

Апісанне

У мястэчку Гаравец Лагойскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Храм створаны ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Царкву зачынілі ў савецкія часы пасля рэвалюцыі, а будынак перадалі пад мясцовы клуб, затым тут працаваў склад, стайня і зноў склад.

У 1990 годзе царкву перадалі праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае. У апошнія гады храм абклалі цэглай і атынкавалі. У мястэчку таксама ёсць драўляная сядзіба і парк з векавымі ліпамі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.4037402
Даўгата: 27.5691104

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Гаравец. Пакроўская царква.

   У Лагойскім раёне ў мястэчку Гаравец знаходзіца праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Мястэчка знаходзіцца ў самай глушы сярод лясоў і палей, і дабірацца сюды лепш з мястэчка Плешчаніцы.


         Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства.


       Царкву зачынілі ў савецкія часы ў 1929 годзе. Настаяцель храма быў арыштаваны. Будынак перадалі пад сацыяльныя патрэбы і тут працаваў мясцовы клуб, потым склад. Затым перадалі будынак пад гаспадарчыя патрэбы пад стайню. І потым працаваў склад.


        У апошнія гады існавання Савецкага Саюза ў 1990 годзе перададзены будынак праваслаўным вернікам. Быў распачаты рамонт святыні. Царква дзейнічае.


    Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Храм у плане мае прамавугольнік, які накрыты двухсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяціграная апсіда пад вальмавым дахам.


      У апошнія гады царква была абложана цэглай і атынкавана. У мястэчку захавалася драўляная аднапавярховая панская сядзіба і парк з векавымі ліпамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0