Альба. Царква Святога Георгія.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Альба.
0
98
30.01.2025
Апісанне
У Мястэчку Альба Івацэвіцкага раёна на мясцовых могілках пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм узведзены ў 17 – 18 стагоддзях у часы Вялікага Княства Літоўскага. У перыяд Расійскай імперыі да царквы прыбудавалі прытвор і вежу – званіцу. У савецкія часы святыню зачынілі і перадалі будынак вернікам толькі напрыканцы існавання СССР. Храм ўзведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Тэрыторыя абнесена каменнай агароджай. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.75615527
Даўгата: 25.02139095
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Альба. Царква Святога Георгія
У Івацэвіцкім раёне па шляху з Ружан на Івацэвічы знаходзіцца мястэчка Альба. У мястэчку на мясцовых могілках пабудавана праваслаўная драўляная царква Святога Георгія. Храм быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1692 годзе, або, па іншым звесткам, у 1790 годзе.
Царква, худчэй за ўсё спачатку належыла ўніятам, а потым перайшла да праваслаўных у часы Расійскай імперыі. Святыня была ўзведзена на сродкі прыхаджан.
У 1908 годзе дабудавана вежа – званіца і праведзены капітальны рамонт будынка. У часы Першай сусветнай вайны царква была пашкоджана і адбудавана ў міжваенны перыяд за часамі Польскай дзяржавы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1964 годзе святыню зачынілі. Перадалі будынак вернікам толькі напрыканцы існавання Савецкага Саюза ў 1989 годзе. Быў праведзены рамонт і ў 1991 годзе царкву асвяціў епіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан.
Будынак пабудаваны ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца, якая завершана шматграным шатром. Да прытвора прыбудаваны казырок на драўляных слупах. Вакол храма ўзведзена мураваная агароджа з камення.
Каментары
Усяго каментароў: 0