Капцёўка. Успенская царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Капцёўка.
0
34
19.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Капцёўка знаходзіцца мураваная царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Помнік узведзены па тыпавому праекту на месцы драўлянай Успенскай царквы 18 стагоддзя. Будынак складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак. У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас і старажытныя абразы. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.56691456
Даўгата: 23.87144109
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Капцёўка. Успенская царква.
У мястэчку Капцёўка Гродзенскага раёна знаходзіцца каменная Успенская царква. Царква была ўзведзена ў цэнтры мястэчка на месцы старога драўлянага храма, які ўзвялі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
Драўляную царкву разабралі, і з добрых дошак і бярвення на мясцовых могілках пабудавалі капліцу, якую асвяцілі ў гонар Святога Георгія. У капліцу перанеслі і ўсе храмавыя рэчы і абразы, і тут адбываліся службы пакуль будаваўся новы храм. Пасля асвячэння новай царквы, капліцу на могілках пакінулі"для здзяйснення трэбаў пры могілках". Капліца існавала да сярэдзіны 20 стагоддзя.
Старая драўляная царква была асвечана ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм быў у форме базілікі памерамі 12 метраў у шырыню і 23 метра ў даўжыню. Сядзіба ў мястэчку належала Станіславу Валіцкаму, які ахвяраваў 245 рублёў на рамонт царквы і патрабаваў ад сялян на храм таксама 123 рублі.
У 1864 годзе быў складзены дакумент аб неабходнасці рамонту драўлянага храма. Але былі і тыя, хто выступаў за пабудову новай царквы.
У 1867 годзе ўзвялі новы каменны храм.
Царква пабудавана па тыпавым праекце і разлічана на 300 чалавек. Асвяцілі храм у верасні 1867 года. Помнік складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры ёсць двух'ярусны іканастас.
Каментары
Усяго каментароў: 0