Капцёўка. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Капцёўка.
0
22
19.02.2025
Апісанне
У мястэчку Капцёўка пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм пачалі будаваць у 1936 годзе ў часы Польскай дзяржавы. К пачатку вайны ў верасні 1939 года былі ўзведзены плябань і касцёл, які заставалася толькі пакрыць дахам. Пасля прыходу савецкай улады плябань забралі пад амбулаторыю, а касцёл абсталявалі пад склад. Напрыканцы існавання СССР храм вярнулі каталіцкім вернікам і летам 1991 года адбылася першая служба. Помнік узведзены з цэглы і бутавага камяня ў стылі эклектыкі
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.56463981
Даўгата: 23.86989614
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.02.2025
Капцёўка. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Капцёўка пабудаваныя мураваны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і мураваная праваслаўная Свята – Успенская царква. Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы да 1939 года.
У студзені 1936 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве каталіцкага касцёла ў Капцёўке. У красавіку 1936 года віленскі мітрапаліт Рамуальд Ялбжыкоўскі асвяціў месца будучага храма. Летам таго ж года была афіцыйна створана парафія ў мястэчку.
У верасні 1939 года дабудавалі будынак плябані. Будынак касцёла амаль увесь ўзвялі – заставалася толькі будынак накрыць дахам. Але з пачаткам вайны і прыходам савецкай улады працы былі спынены. Будынак плябані забралі новыя ўлады пад амбулаторыю.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў касцёльных памяшканнях быў створаны склад, а потым зрабілі млын. Напрыканцы існавання Савецкага Саюза касцёл вярнулі каталіцкім вернікам. Летам 1991 года ў касцёле прайшла першая служба. У 1995 годзе храм зноў асвяцілі.
Вясной 1997 года асвяцілі звон з іменем «Марыя». Вялікаю дапамогу ў адраджэнні касцёла аказалі каталікі Польшчы. Арган падаравала парафія Святой Барбары ў Варшаве. У 2000 годзе ў галоўны алтар былі ўмурованы рэліквіі Святой Вікторыі і Святога Марсуэлы.
Каментары
Усяго каментароў: 0