Вялiкая Кракотка. Царква Іаана Прадцечы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Кракотка Малая.
0
47
13.02.2025
Апісанне
У мястэчку Вялiкая Кракотка Слонімскага раёна ёсць драўляная царква Іаана Прадцечы. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і, мабыць, першапачаткова належыў уніяцкім вернікам. Па іншай версіі царква ўзведзена ў пачатку 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі. У савецкі перыяд храм зачынілі і перадалі праваслаўным вернікам толькі ў 1989 годзе. Помнік узведзены ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.999427
Даўгата: 24.9446153
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Вялікая Кракотка. Царква Іаана Прадцечы.
У Слонімскім раёне ёсць мястэчка Вялікая Кракотка.
Раней існавалі Кракотка Вялікая і Кракотка Малая.
Ёсць цікавая легенда адкуль пайшла назва мястэчка Кракотка. Калісьці каля Слоніма падчас пажару згарэла нікому не вядомая вёска. Два родныя браты жыхары гэтай вёскі, якія мелі прозвішча Кракот, па рэчцы Ярданцы прыйшлі ў гэтыя месцы і пасяліліся тут. Дзе паставіў свой дом старэйшы брат назвалі вялікая (Вялікая) Кракотка, а дзе пасяліўся малодшы брат – празвалі Малая Кракотка. Гэтыя пасёлкі знаходзіліся зусім побач.
На сённяшні дзень, былая вёска Малая Кракотка з'яўляецца паўднёва-заходняй часткай вёскі Вялікая Кракотка.
На мясцовых могілках пабудавана драўляная старажытная праваслаўная царква. Храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1740 годзе, або па іншых звестках яе пабудавалі ў эпоху Расійскай імперыі ў 1818 годзе.
Існуе легенда аб паходжанні гэтай царквы.
Калісьці ў 1740 годзе па гэтым шляху ехалі заможныя купцы. Пасярод лесу магутныя валы, якія везлі тавар, спыніліся і не маглі далей ісці. І толькі пасля таго, як купцы памаліліся ля абраза Маці Божай, якую яны везлі з сабой, валы пайшлі далей. Купцы ў гэтым убачылі Божы знак і вырашылі ў гэтым месцы пабудаваць царкву. Затым каля храма паўсталі могілкі.
У савецкія часы царкву зачынілі, і вярнулі праваслаўным вернікам будынак толькі ў 1989 годзе.
Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак.
Упершыню мястэчка Кракотка згадваецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. Яно ў той час адносілася да Слонімскага староства і падпарадкавалася замку ў Слоніме.
У гэты перыяд жыхары мястэчка ў дакументах называліся баярамі, а значыць жыхары людзьмі былі службоўцамі. Доўгі час мясцовыя жыхары вялі барацьбу за свае правы з магнатамі Сапегамі. У 1661 годзе да караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра прыйшла дэлегацыя з мястэчка Кракотка і іншых вёсак з просьбай пацвердзіць ранейшыя прывілеі. Перад Варшаўскім судом дэлегаты прысягнулі, што паводле ранейшых прывілеяў яны павінны плаціць толькі грашовую плату пад назвай чынш і несці вайсковую службу. Кароль пацвердзіў ранейшую прывілей, пра што было паведамлена і магнату Паўлу Сапегу.
У 18 стагоддзі зноў Сапегі пачалі прыгнятаць мясцовых жыхароў і адмаўляць у іх правах. У сярэдзіне 18-га стагоддзя мясцовасць належала ўжо магнатам Агінскім, якія таксама не шанавалі правы мясцовых баяраў. Жыхары Кракоткі падалі скаргу ў Сойм на паводзіны Агінскага. Згодна з пастановай сейма, мясцовыя жыхары абавязаныя былі падпарадкоўвацца патрабаванням Агінскага, бо яны не мелі на руках арыгінала прывілеі ад караля.
Кракацкія баяры працягнулі барацьбу за свае правы і ў часы Расійскай імперыі. У 1820 годзе яны звярнуліся ў Сенат Расійскай імперыі аб сваіх правах і прывілеях. Але Сенат пастанавіў, што, як і згодна пастановы Сейма ў 1768 годзе, у прашэнні жыхароў аб прывілеях адмовіць.
У даўнія часы гэта было вельмі вялікае мястэчка і тут была свая школа. Пасля Рыжскага міру 1921 года гэты край перайшоў да польскай дзяржавы да 1939 года. У 1927 годзе ў Кракотцы была створана група і гурток Таварыства беларускай школы (ТБШ) і мясцовая моладзь і інтэлігенцыя заснавалі бібліятэку–чытальню, якую назвалі ў гонар першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У Малой Кракотцы нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік і фалькларыст Янка Саламевіч (1938-2012).
У мястэчку ёсць крыніца, які вядомы сваёй лекавай вадой з даўніх часоў. А побач па дарозе знаходзіцца велізарны легендарны камень валун.
Каментары
Усяго каментароў: 0