Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Памятны валун, прысвечаны Давіду Гарадзенскаму.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Каложа

0

43

27.02.2025

Апісанне

Каля Каложскай царквы ў Гродне ўсталяваны памятны валун, які прысвечаны памяці князя Давыда Гарадзенскага.
Князь Давыд (1283-1326) - староста Гродна, военачальнік вялікага князя Гедыміна. Князь быў славуты военачальнік і прымаў удзел у шматлікіх бітвах і паходах. Быў забіты ў 1326 годзе. Князя пахавалі ў Гродне каля Каложскай царквы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67920041
Даўгата: 23.81819546

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.02.2025

Гродна. Памятны валун у гонар князя Давіда Гарадзенскага.

У горадзе Гродна, калі будзеце ісці да Каложскай царквы 12 стагоддзя, то ўбачыце памятны валун, прысвечаны князю Давіду Гарадзенскаму. Князь Давыд (1283-1326) - быў старастам Гродна. Военачальнік вялікага князя літоўскага Гедыміна. Адкуль князь родам дакладна невядома. Па адной з версій, што ён сын князя Даўмонта.


             Упершыню ў летапісах сустракаецца ў 1314 годзе, калі кіраваў абаронай горада Навагрудка ў Гродзенскай вобласці ад Тэўтонскага ордэна. Кіраваў паходам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1319 годзе супраць Тэўтонскага ордэна. Два разы прыходзіў на дапамогу гораду Пскову ў 1323 годзе, каб адбіцца ад Лівоніі і тэўтонаў. У 1324 годзе вадзіў войска княства на Мазовію.


              Быў забіты ў 1326 годзе падчас сумеснага паходу з польскім каралём Уладзіславам супраць Брандэнбурга. Забіў князя Мазавецкі рыцар Анджэй Гост. Па адной з версій, рыцар быў падкуплены Тэўтонскім ордэнам.


            Лічыцца, што князь быў пахаваны ў Гродне каля Каложскай царквы. Князь быў добрым ваяром, які яшчэ пры жыцці стаў легендарным героем.


             У гонар князя названа адна з цэнтральных вуліц у Гродне каля замка. Там жа ўсталяваны помнік князю Давіду. Выдадзена памятная манета ў Беларусі, якая прысвечана князю.

Каментары

Усяго каментароў: 0