Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Замкавая вуліца, дом № 7.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 7.

0

28

26.02.2025

Апісанне

На вуліцы Замкавай дом № 7 у горадзе Гродна захаваўся помнік архітэктуры 18-га стагоддзя. Калісьці гэты будынак быў часткай палаца князёў Масальскіх, а потым у 19 стагоддзі пасля пажару палац перабудавалі, і будынак стаў асобнай часткай ад палаца, які знаходзіцца побач.
Цяпер тут працуе ААТ "Прадуктовы сэрвіс " горада Гродна, крама па продажы канцылярскіх тавараў.
На будынку ўсталявана памятная шыльда, прысвечаная ахвярам Гродзенскага гета, і ўсталяваны сямісвечнік.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67838225
Даўгата: 23.82683485

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.02.2025

Гродна. Замкавая вуліца. Дом-7.

У горадзе Гродна на Замкавай вуліцы дом № 7 знаходзіцца помнік архітэктуры, які з'яўляўся часткай палаца Масальскіх. Будынак адзін і двухпавярховы. На гэтай плошчы ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны палац князёў Масальскіх, які складаўся з некалькіх каменных будынкаў. 


Спачатку палац быў двухпавярховы доўгі каменны П-падобны ў плане, які быў упрыгожаны карнізам і быў накрыты высокім «французскім» дахам з вялікімі мансарднымі вокнамі. У палацы было два асіметрычныя арачныя праезды.

У часы Расійскай імперыі ў 1899 годзе адбыўся пажар, які значна пашкодзіў будынак. Пасля гэтага палац часткова разабралі і перабудавалі, і атрымаўся асобны будынак на Замкавай вуліцы пад № 7.


Само будаўніцтва асобнага будынка вялося за сродкі яго новых гаспадароў Трылiнг i Сімхэ Абрам. Яны каля 1905 года выкупілі дом у былых уладальнікаў Рыўкі і Мендэле собаляў.


Зараз у гэтых памяшканнях размяшчаецца некалькі ўстаноў. Тут працуе ААТ "Прадуктовы сэрвіс" горада Гродна, крама па продажы канцылярскіх тавараў.

На будынку ўсталявана памятная шыльда, прысвечаная ахвярам Гродзенскага гета і ўсталяваны сямісвечнік.

Каментары

Усяго каментароў: 0