Гродна. Дом Лапінера (вул. Замкавая, 12).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 12.
0
29
26.02.2025
Апісанне
У Гродне на Замкавай вуліцы ёсць архітэктурны помнік, які называюць домам Лапінера. Будынак пабудаваны ў 1880 годзе ў стылі эклектыкі.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што гэта самая старая жылая пабудова ў горадзе, і што ніжні ярус часткі дома пабудаваны ў 15 – 16 стагоддзях.
У 1910 годзе ў Доме Лапінера жыў Бажанаў, які быў прысяжным павераным. Размяшчалася Агенцтва страхавання рускага страхавога таварыства. У 1925 годзе працаваў магазін «Каплан, Бурдзе, Шапіра», дзе прадавалі каланіяльныя тавары.
Пасля вайны ў будынку размяшчалася абутковая фабрыка, а потым працавала школа ФЗО абутнікоў. Зараз у будынку жылыя кватэры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67807444
Даўгата: 23.82633679
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.02.2025
Гродна. Замкавая вуліца. Дом Лапінера.
У горадзе Гродна на Замкавай вуліцы (дом нумар 12) ёсць помнік архітэктуры, які называюць домам Лапінера. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1880 годзе. За час свайго існавання некалькі разоў перабудоўваўся.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што гэта самая старая жылая пабудова ў горадзе і што ніжні ярус левай частцы дома быў узведзены значна раней у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 15 – 16 стагоддзях. І гэтаму ёсць аб'ектыўнае тлумачэнне: адзін з падвалаў зроблены з шырокапамернай цэглы, аналагаў якой у Гродне больш нідзе няма. З падобнай цэглы зроблены сцены Мірскага замка і вежаў замка ў Навагрудку.
У 1910 годзе ў доме Лапінера па Замкавай вуліцы была кватэра Бажанава, які быў прысяжным павераным. Размяшчалася Агенцтва страхавання рускага страхавога таварыства. У часы Польскай дзяржавы ў 1925 годзе працавала крама «Каплан, Бурдзе, Шапіра», дзе прадавалі каланіяльныя тавары.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчалася абутковая фабрыка № 2. Затым працавала школа ФЗО абутнікаў. Зараз у будынку жылыя кватэры.
Каментары
Усяго каментароў: 0