Гродна. Дом Сафійскага брацтва (вул. Замкавая, 3).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 3.
0
35
26.02.2025
Апісанне
На вуліцы Замкавай, паміж Савецкай плошчай і каралеўскімі замкамі, знаходзіцца некалькі старажытных помнікаў архітэктуры. Першы каменны двухпавярховы будынак ад Савецкай плошчы - гэта Дом Сафійскага праваслаўнага брацтва. Будынак быў пры праваслаўным Сафійскім саборы, які размяшчаўся справа ад будынка ў скверы. Гэта быў касцёл Фара Вітаўта, які перабудавалі пад Сафійскі праваслаўны храм.
Пасля рэвалюцыі ў гэтым доме працавалі крамы. Зараз у будынку знаходзіцца рэстаран "Госці".
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67857012
Даўгата: 23.82773154
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.02.2025
Гродна. Дом Сафійскага брацтва.
У гістарычным цэнтры горада Гродна паміж Савецкай плошчай, якая раней называлася Гандлёвая, дзе размяшчаецца касцёл Францыска Ксаверыя, і каралеўскім замкам, знаходзіцца старадаўняя Замкавая вуліца. На Замкавай захавалася да нашага часу некалькі помнікаў архітэктуры.
Калі ісці з Савецкай плошчы па замкавай каля сквера, дзе быў касцёл Фара Вітаўта, першы дом справа - гэта помнік архітэктуры 19 - пачатку 20-га стагоддзя.
Будынак вядомы як Дом Сафійскага брацтва, Дом кафедральнага Сафійскага сабора.
Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1903 годзе пры праваслаўным Сафійскім саборы. Паводле іншых звестак, дом перабудаваны са старой касцельнай плябаніі. Сафійскі сабор знаходзіўся побач у скверы з правага боку. Гэта праваслаўная царква - былы каталіцкі касцёл, так званая Фара Вітаўта.
У будынку пры храме размяшчалася Гродзенскае праваслаўнае брацтва. Прадавалі таксама тут у розніцу газеты.
Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна апынуўся пад уладай польскай дзяржавы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У часы Польскай дзяржавы тут працаваў магазін спажывецкіх каланіяльных тавараў, які належаў Рахель Захары. Таксама былі крамы Пракседы Парай і Тавбы сцежцы.
Зараз у будынку знаходзіцца рэстаран "Госці".
Каментары
Усяго каментароў: 0