Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Масальскіх (вул. Замкавая, 5).

Палац

Палац

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 5

0

29

26.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна на Замкавай вуліцы знаходзіцца старадаўні палац Масальскіх. Помнік узведзены ў 17, або 18 стагоддзі. Належыў розным гаспадарам, і ў тым ліку князям Масальскім. Потым палац належаў Падкормію Гродна Францішку Юндзілу.

Пасля рэвалюцыі ў будынку збіраліся беларускія арганізацыі, а ў часы Польскай дзяржавы ў 1920-я гады тут працавала яўрэйская школа і клуб яўрэйскай інтэлігенцыі.

Пасля вайны палац працавала гандлёва-кулінарная школа, а потым размяшчаўся інтэрнат медыцынскага ўніверсітэта. Некалькі гадоў таму помнік набыў прыватны ўладальнік.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67845574
Даўгата: 23.82683031

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.02.2025

Гродна. Замкавая вуліца. Дом Масальскіх.

У гістарычным цэнтры горада Гродна на Замкавай вуліцы (пад нумарам 5) знаходзіцца Дом Масальскіх. Будынак мураваны трохпавярховы да якога прыбудавана аднапавярховая прыбудова гаспадарчага будынка. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Лічыцца адным з самых старажытных каменных будынкаў у Гродне.


Узведзены дом у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1643 годзе, а па іншых дадзеных - у 1726 годзе. Перабудаваны быў у часы Расійскай імперыі ў 1912 годзе. Быў узведзены як палацавы комплекс у 18 стагоддзі, і уключаў у сябе некалькі бліжэйшых пабудоў. Уяўляў з сябе П-вобразны комплекс пабудоў. Палац быў двухпавярховым, а трэці надбудавалі ў пачатку 20-га стагоддзя.


 Спачатку будынак належаў мясцовым яўрэям Кадыш і Іцку Абрамовічам. Яны прадалі дом вялікаму літоўскаму правадыру Аляксандру Гілярыю Палубінскаму. Па іншай версіі, тут быў спачатку палац князя Радзівіла. У 1726 годзе будынак належаў старасце горада Гродна Міхалу Масальскаму. У 1781 годзе палац быў перапісаны князем Ксаверыем Масальскім на віленскага біскупа Ігната Масальскага.


 У 1794 годзе палац належаў падкормію Гродна Францішку Юндзілу. Пасля рэвалюцыі ў будынку збіраліся беларускія арганізацыі. У часы Польскай дзяржавы ў 1920-я гады тут працавала яўрэйская рэлігійная школа і клуб яўрэйскай інтэлігенцыі.


 Пасля Вялікай Айчыннай вайны палац перабудавалі. Тут працавала гандлёва-кулінарная школа, а потым размяшчаўся інтэрнат медыцынскага ўніверсітэта. Некалькі гадоў таму помнік набыў прыватны ўласнік, які плануе тут адкрыць гатэль.

Каментары

Усяго каментароў: 0