Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Харчанкі (вул. Замкавая, дом 9).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 9.

Апісанне

На Замкавай вуліцы Гродна знаходзіцца каменны трохпавярховы помнік архітэктуры - старадаўні дом стацкага саветніка I.Харчанкі. Гаспадар з жонкай таксама жыў у гэтым будынку ў пяціпакаёвай кватэры. Былы гаспадар ранейшага будынка Мойша Глінфельд у чатырохпакаёвай кватэры. Першы паверх займаў крама М. Руткоўскага і Агенцтва Беластоцкага таварыства ўзаемнага страхавання ад агню. Флігель пры будынку быў прыстасаваны для супрацоўнікаў і прыслугі.

Пасля вайны ў памяшканнях будынка працуе фармацэўтычная і фельчарска–акушэрская школа. Потым размяшчаецца "Аблаўтатрэст" і РУП "Гроднааўтадар".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.02.2025

Гродна. Замкавая вуліца. Дом Харчанкі.

У горадзе Гродна на вуліцы Замкавай (№ 9) ёсць помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі. Узведзены будынак у часы Расійскай імперыі ў 1912 годзе. Належаў чыноўніку стацкаму саветніку Харчанку.


 Будынак мураваны, трохпавярховы, атынкаваны. Парадны фасад аздоблены дэкорам. Па цэнтры будынка знаходзіцца два літых чыгунных балкона. Дом узведзены на часткі падмуркаў палаца Масальскіх.


У 1877 годзе жыхар Гродна мешчанін Мойша Глінфельд набыў у горада гэтую зямлю, і праз два гады пабудаваў аднапавярховы будынак з мезанінам. Дом быў знішчаны пажарам у 1895 годзе. Пустуючы ўчастак набывае калежскі саветнік Іван Лукіч Харчанка. Ён і ўзвёў новы каменны сучасны трохпавярховы дом, дзе быў вадаправод, ванна з туалетам і воданагравальнік. Сам уласнік дома з жонкай Аляксандрай Паўлаўнай таксама жылі ў гэтым будынку на трэцім паверсе ў пяціпакаёвай кватэры. А былы гаспадар ранейшага будынка Мойша Глінфельд са сваёй сям'ёй пачаў жыць на другім паверсе ў чатырохпакаёвай кватэры.


Першы паверх займаў харчовы магазін М. Руткоўскага. У 1910 годзе ў доме размяшчалася агенцтва Беластоцкага таварыства ўзаемнага страхавання ад агню. Флігель пры будынку быў прыстасаваны для супрацоўнікаў і прыслугі: тут жылі дворнік, аканом і кухарка. 


Пасля Вялікай Айчыннай вайны з восені 1944 года працуе ў памяшканнях будынка фармацэўтычная і фельчарска–акушэрская школа. У 1970-я гады працуе ўстанова «Аблаўтатрэст», а потым РУП "Гроднааўтадар".

Каментары