Гродна. Дом Фукса (вул. Савецкая, 7).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 7.
0
25
22.02.2025
Апісанне
У Гродне на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць каменны двухпавярховы дом, які называюць домам Фукса. Будынак узведзены ў 18 стагоддзі і не раз перабудоўваўся. Складаецца з 2 частак. У 19 стагоддзі будынак уласнасць Лейбы Фукса.
Тут здымаў кватэру рэвалюцыянер Ільдэфонс Мілевіч. Да яго прыходзілі ў госці сябры рэвалюцыянеры Э.Заблоцкі, Я. Казлоўскі і Ф. Ражанскі. А таксама тут бываў кіраўнік паўстання К. Каліноўскі.
У канцы 19–га стагоддзя ў памяшканнях гэтага дома працавалі аптэка я.Румеля, балетная школа Вяршынскага-Траўбе.
Пасля вайны ў будынку знаходзілася сталовая рамеснага вучылішча, дыетычная сталовая і кафэ «Астра». Цяпер тут працуе крама "Оптыка".
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68034108
Даўгата: 23.83047167
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.02.2025
Гродна. Дом Фукса.
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай (пад нумарам 7) знаходзіцца каменны двухпавярховы дом, які называюць домам Фукса, або дом Дапельберга і Хазэ.
Дом узведзены ў 18 стагоддзі. Сам будынак складаецца з двух дамоў.
У адным доме, дзе цяпер крама "Оптыка", у 18 стагоддзі знаходзіўся "Палац з афіцынамi пана Аляксандровіча". Потым у канцы 18-га стагоддзя дом набыў пекар Я. Раутенберг. У 1858 годзе прададзены за вялікія даўгі купцу Лейбу Фуксу і саветніку Гану. У 1885 годзе адбыўся вялікі пажар і памяшканне было знішчана агнём. Будынак разабралі, і ў 1910 годзе ўзвялі новы дом.
Другая частка будынка ўзведзена ў канцы 18 - пачатку 19-га стагоддзя. У 1832 годзе значна перабудаваны і атрымаў выгляд сённяшняга збудавання – двухпавярховы дом з варотным праездам.
Дом належаў Лейбе Фуксу. У доме здымаў кватэру рэвалюцыянер Ільдэфонс Мілевіч, які працаваў каморнікам і быў сакратаром кіраўніка паўстання ў Гародні. Да яго прыходзілі ў госці члены рэвалюцыйнага камітэта Гродна Э.Заблоцкі, я. Казлоўскі і Ф. Ражанскі. Бываў тут і кіраўнік паўстання К. Каліноўскі.
У канцы 19-га стагоддзя ў памяшканнях гэтага дома працавалі аптэка я.Румеля, балетная школа Вяршынскага-Траубе, крама па продажы канцтавараў Соры Гана.
Пасля вайны ў будынку знаходзілася кіраванне будаўніча-аднаўленчых работ Беластоцкай чыгункі, сталовая рамеснага вучылішча, дыетычная сталовая, кафэ «Астра».
З савецкіх часоў і да сённяшняга дня тут працуе крама "Оптыка".
Каментары
Усяго каментароў: 0