Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Помнік маршалу Васілю Сакалоўскаму.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 8.

0

40

25.02.2025

Апісанне

У Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца помнік маршалу СССР Васілю Сакалоўскаму, які нарадзіўся ў Гродзенскай губерніі. Помнік усталяваны ў 1973 годзе з граніта і бронзы. Скульптар Г. Мурамцаў, а архітэктар В. Аладаў. Раней на гэтым месцы знаходзіўся помнік І. Сталіну. Калі помнік знеслі ў 1960 – я гады, то быў спачатку сквер, а потым усталявалі помнік В. Сакалоўскаму. У перыяд 17 – 19 стагоддзяў на гэтым пляцы быў мураваны каталіцкі дамініканскі касцёл, падмуркі якога захаваліся да нашага часу.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6802919
Даўгата: 23.8301258

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.02.2025

Гродна. Помнік маршалу Васілю Сакалоўскаму.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай паміж будынкамі № 6 і № 10 у невялікім скверыку ўсталяваны помнік маршалу Савецкага Саюза Васілю Данілавічу Сакалоўскаму (1897 - 1968). В. Сакалоўскі нарадзіўся ў Гродзенскай губерні, Герой Савецкага Саюза.


Помнік усталяваны ў 1973 годзе. Архітэктар В. Аладаў, а скульптар Г. Мурамцаў. Манумент выкананы з граніту і бронзы. Вышыня пастамента 3,7 метра, а бюста 1,5 метра.


На гэтым месцы да 1960–х гадоў знаходзіўся помнік I.Сталіну. Потым помнік прыбралі. І па адной з версій, што проста выкапалі побач яму і помнік гіпсавы закапалі. І некалькі гадоў на гэтым месцы быў проста невялікі сквер.


А раней, да сквера і да помніка, тут знаходзіўся каталіцкі дамініканскі касцёл. Касцёл знеслі, але яго падмуркі захаваліся, і ў будучыні храм можна будзе адбудаваць. Касцёл быў мураваны, асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, збудаваны ў 17 стагоддзі на грошы магнатаў Сапегаў. Галоўны фасад касцёла быў двухвежавы. У інтэр'еры мелася 11 алтароў з абразамі і партрэтамі заснавальнікаў святыні Сапегаў. Мелася мноства царкоўных рэчаў, і ў тым ліку срэбных: звыш 200 падсвечнікаў, лямпаў і кандэлябраў, якія былі вырабленыя са шкла, керамікі і металу. Была таксама крыпта.


У часы Расійскай імперыі ў 1840 годзе кляштар дамініканцаў пры касцёле зачынілі, і перадалі будынак пад мужчынскую гімназію. А касцёл прыстасавалі пад гімназічны касцёл. У канцы 19-га стагоддзя касцёл разабралі.

Каментары

Усяго каментароў: 0