Гродна. Дом Шаи Пік.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 13.
0
17
22.02.2025
Апісанне
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай каля "Алеі кіно" знаходзіцца каменны трохпавярховы помнік архітэктуры 19-га стагоддзя. Гэты дом вядомы як дом Шаі Пік. Спачатку дом быў двухпавярховы, а потым надбудавалі трэці паверх. У 1884 годзе гаспадаром будынка быў уладальнік мэблевай фабрыкі, купец Шаи Пік. У будынку працавалі атэлье і мэблевая крама.
Пасля вайны ў 1950-1960-я гады працавалі майстэрня бытавога абслугоўвання насельніцтва і крама «Адзенне». Зараз тут салон касметыкі і парфумерыі «Іў Рашэ».
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68045048
Даўгата: 23.83064147
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.02.2025
Гродна. Дом Шаі Пік.
У горадзе Гродна па вуліцы Савецкай, якая ў самым гістарычным цэнтры і з даўніх часоў лічыцца пешаходнай, знаходзіцца гістарыяны будынак (пад нумарам 13), які называюць домам Шаі Пік.
Помнік мураваны, трохпавярховы, знаходзіцца каля «Алеі кіно» у цэнтры вуліцы. Будынак ўзведзены паміж 1811 і 1831 гадамі і ў 1990–м значна перабудаваны. Дом Г – падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. У пачатку 19 стагоддзя ў будынку было два паверхі.
У сярэдзіне 19 стагоддзя будынак патрапіў на карціну вядомага мастака і кампазітара Напалеона Орды, дзе бачна, што дом ужо трохпавярховы з мансардай. У 1884 годзе гаспадаром будынка быў уладальнік мебельнай фабрыкі купец Шаі Пік. Потым будынкам валодалі яго родныя. У будынку распалагаліся атэлье, мэблевая крама і склад мэблі. Было больш дзясятка жылых кватэр.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны у будынку працавалі рабочы клуб і крамы, у тым ліку камерцыйная хлебная крама. У 1950 – 1960–я гады працавалі майстэрня бытавога абслугоўвання насельніцтва і крама «Адзенне». Зараз тут размяшчаецца салон касметыкі і парфюмерыі «Іў Рашэ». На тарцавой частке дома вісіць ілюстрацыя гістарычнай панарамы Гродна.
Каментары
Усяго каментароў: 0