Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Жамайцеля (вуліца Карла Маркса, 32).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 32.

0

20

03.03.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Жамайцеля. Будынак пабудаваны ў 1876 годзе ў стылі эклектыкі. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і быў пабудаваны палкоўнікам Паўлам Жамайцелям.
Палкоўнік з сям'ёй жыў на другім паверсе. А чатыры кватэры на першым паверсе здаваў у арэнду. У 1911 годзе ў адной з кватэр жыў судовы прыстаў пры акруговым судзе Рафаловіч. У перыяд у 1920-х гадах у будынку таксама былі жылыя кватэры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67710755
Даўгата: 23.838039

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.03.2025

Гродна. Дом Жамайцеля.

     У горадзе Гродна ў гістарычным цэнтры на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 32) знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Жамайцеля. Вуліца Карла Маркса адна з найстарэйшых у Гродне і сфарміравалася яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У розныя эпохі мела розныя назвы. У часы Расійскай імперыі, калі быў пабудаваны Дом Жамайцеля, вуліца называлася Купецкая.


              Будынак пабудаваны ў 1876 годзе ў стылі эклектыкі. Па некаторай інфармацыі, дом пабудаваны ў канцы 19-га стагоддзя. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Каменны, двухпавярховы, атынкаваны. На парадным фасадзе захаваўся дэкор. Маецца два літых чыгунных балкона.


          Дом пабудаваны за сродкі палкоўніка Паўла Жамайцеля. У гонар яго і названы будынак. Палкоўнік з сям'ёй жыў на другім паверсе. А чатыры кватэры на першым паверсе здаваў у арэнду. У 1911 годзе ў адной з кватэр жыў судовы прыстаў пры акруговым судзе Рафаловіч.


          У выніку савецка-польскай вайны і Рыжскага міру з 1921 года па 1939 год горад Гродна ўваходзіў у склад Польскай Рэспублікі. У гэты перыяд у 1920-я гады ў будынку былі жылыя кватэры, і тут пражывала дваццаць шэсць чалавек.


          У апошнія гады помнік быў адрэстаўраваны і тут, як і раней, знаходзяцца жылыя кватэры.

Каментары

Усяго каментароў: 0