Гродна. Дом Емяльянавых (вуліца Карла Маркса, 30).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 30.
0
22
02.03.2025
Апісанне
На вуліцы Карла Маркса ў Гродне знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Емяльянавых. Дом узведзены ў 1886 годзе. Першай уласніцай дома была Ф. Емяльянава. У будынку працавала камера судовага следчага па важных справах 1-га ўчастка Гродна. Затым будынак набывае заможны селянін Антон Бурса. У 1920–1930-я гады дом здавалі ў арэнду. Пасля вайны ў будынку былі жылыя кватэры. Цяпер тут знаходзіцца аптэка і агенцтва нерухомасці.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67721296
Даўгата: 23.83751546
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.03.2025
Гродна. Дом Емяльянавых.
У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 30) знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Емяльянавых. Вуліца Карла Маркса з'яўляецца адной з найстарэйшых у горадзе, і пачала фармавацца яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Дом Емяльянавых пабудаваны ў прэстыжным квартале насупраць аднаго з найстарэйшых каталіцкіх архітэктурных комплексаў Гродна - Брыгіцкага манастыра.
Дом узведзены ў 1886 годзе ў эпоху Расійскай імперыі ў стылі эклектыкі, калі вуліца К. Маркса называлася Купецкай. Тут жыло шмат купцоў і рамеснікаў. Размяшчаліся крамы і майстэрні. Будынак мураваны, двухпавярховы, атынкаваны. У цэнтры дома ёсць балкон. Значная частка дэкору параднага фасада не захавалася да нашага часу, а была страчана ў перыяд капітальнага рамонту.
Будынак узвялі аднапавярховы з мезанінам. Першым гаспадаром гэтага дома была Ф. Емяльянава - жонка калежскага дарадцы. У 1894 годзе працавала камера судовага следчага па важных справах 1-га ўчастка Гродна. У 1912 годзе будынак набывае заможны селянін Антон Бурса. У гэты перыяд новы гаспадар зрабіў надбудову другога паверха.
Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна перайшло пад уладу польскай дзяржавы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У гэты перыяд памяшканні гэтага дома здаваліся ў арэнду. Пасля вайны ў будынку знаходзіліся жылыя кватэры.
Цяпер у доме працуе аптэка і агенцтва нерухомасці.
Каментары
Усяго каментароў: 0