Гродна. Дом Якава Шварца (вуліца Карла Маркса, 42).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 42.
0
19
03.03.2025
Апісанне
У Гродне ў гістарычным цэнтры на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Якава Шварца.
Дом Шварца пабудаваны ў 1888 годзе ў эпоху Расійскай імперыі. У пачатку 20-га стагоддзя ў будынку працавалі аптэка Багдановіча і аптэка Шварца. У перыяд Польскай дзяржавы тут размяшчаўся рэстаран А. Шаціла.
Дом каменны, двухпавярховы, атынкаваны. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У апошнія гады помнік адрэстаўраваны. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6773472
Даўгата: 23.8399581
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.03.2025
Гродна. Дом Якава Шварца.
У горадзе Гродна на старадаўняй вуліцы Карла Маркса (пад нумарам 42) знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Якава Шварца.
Вуліца была заснавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У перыяд Расійскай імперыі называлася вуліца Купецкая. Тут былі пабудаваны прыватныя дамы рамеснікаў і гандляроў, значныя культавыя пабудовы. Мелася шмат крамаў.
Дом Якава Шварца быў пабудаваны на Купецкай вуліцы ў 1888 годзе. У будынку размяшчаліся жылыя кватэры і ўстановы. У 1903 годзе ў доме працавала аптэка Багдановіча. А ў 1915 годзе працуе ўжо дзве аптэкі: аптэка Багдановіча і аптэка Шварца.
Пасля савецка-польскай вайны і падпісання Рыжскага міру ў 1921 годзе, горад Гродна апынуўся пад уладай польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады. У перыяд Польшчы ў будынку працаваў рэстаран А.Шаціла.
Будынак двухпавярховы. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У апошнія гады помнік адрэстаўраваны. Цяпер у будынку знаходзіцца офіс.
Каментары
Усяго каментароў: 0