Гродна. Дом Шарашэўскага (вуліца Карла Маркса, 25).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 25.
0
24
28.02.2025
Апісанне
У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Шарашэўскага. Узведзены дом у 1885 годзе ў стылі эклектыкі. Помнік мае на франтоне з боку вуліцы Маладзёжнай дату "1885". Першым пасля пажару ўладальнікам дома быў Шлома. Тут размяшчаліся кватэра прыватнага паверанага Бакіноўскага і працаваў магазін Шломы Сонкина. Крама прадавала дровы. Цяпер тут працуе крама "Оптыка", візавы цэнтр і іншыя ўстановы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67728569
Даўгата: 23.83580363
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.02.2025
Гродна. Дом Шарашэўскага.
У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 25), якая раней называлася Купецкай, узведзены Дом Шарашэўскага. Помнік пабудаваны на самым скрыжаванні вуліц К.Маркса і Маладзёжнай. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Узведзены дом у часы Расійскай імперыі ў 1885 годзе ў стылі эклектыкі. Помнік мае ў сваім дэкоры цікавую асаблівасць - на франтоне з боку вуліцы Маладзёжнай ёсць дата з паметкай пабудовы "1885".
Раней у многіх будынках былі такія пазнакі, але захаваліся да нашага часу рэдкія выпадкі. Тым больш, што дата 1885 года для горада Гродна мае вялікае значэнне-У гэты год адбыўся значны пажар, калі выгарэла шмат гарадскіх кварталаў. Пасля гэтай трагедыі пачалося масавае Гарадское будаўніцтва. І на месцы многіх драўляных ранейшых будынкаў узводзіліся ўжо каменныя дамы. Будынак каменны, двухпавярховы. Абтынкаваны. На парадным фасадзе маецца дэкор, які пераважна сканцэнтраваны на другім паверсе. Частка дэкору была страчана падчас капітальнага рамонту.
Спачатку пасля пажару ўладальнікам будынка быў Шлома. У памяшканнях размяшчаліся кватэра прыватнага паверанага Бакіноўскага ў 1903 годзе. Працаваў магазін Шломы Сонкіна. Крама прадавала для ацяплення дамоў дровы.
Цяпер тут працуе крама "Оптыка" і іншыя ўстановы.
Каментары
Усяго каментароў: 0