Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Ёселя Хасіда (вуліца Карла Маркса, 38 А).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г.. Гродна, вул. к. Маркса, 38 а.

0

23

03.03.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца старадаўні Дом Ёселя Хасіда. Дом знаходзіцца на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Будзёнага. Помнік узведзены ў 1900 годзе ў стылі эклектыкі. Дом каменны, двухпавярховы, не атынкаваны. Гаспадаром дома быў Ёсель Хасід. У будынку размяшчаліся жылыя кватэры.
Помнік адрэстаўраваны, а прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана. Цяпер тут знаходзіцца крама "Свет пчол" і жылыя кватэры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6772401
Даўгата: 23.8390405

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.03.2025

Гродна. Дом Ёселя Хасіда.

     У горадзе Гродна на старажытнай вуліцы Карла Маркса (пад нумарам 38 А) знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Ёселя Хасіда. Дом размяшчаецца ў глыбі двара дамоў № 36 і № 40.

            Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1900 годзе. У тыя гады вуліца называлася Купецкая і тут размяшчаліся дамы купцоў і рамеснікаў. Было шмат крамаў.

          Будынак мае гісторыка-культурную каштоўнасць, і пабудаваны ў стылі эклектыкі. Дом каменны, двухпавярховы, не атынкаваны.  Пабудаваны з жоўтай цэглы і афарбаваны чырвонай фарбай. На парадным фасадзе захаваўся дэкор.


             У часы Вялікага Княства Літоўскага на гэтым месцы быў "пляц Мацкевіча". Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што гэта была зямля Ігната Мацкевіча. І нейкі час да 1870-х гадоў на гэтым месцы не было ніякага будынка.


          У пачатку 20 стагоддзя дом належаў Ёселю Хасіду. Памяшканні здаваліся ў наём пад жылыя кватэры. У перыяд Польскай дзяржавы 1921 - 1939 гадоў былі таксама жылыя кватэры.

             У апошнія гады помнік адрэстаўравалі. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкавалі. У будынку знаходзіцца крама "Свет пчол" і жылыя кватэры.

Каментары

Усяго каментароў: 0