Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Дышкi (вуліца Карла Маркса, 34).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 34.

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Дышкi. Будынак называюць яшчэ па іншаму - Дом Шагідзевіча і Дом Шошы Браўна.
Будынак пабудаваны ў 1880 годзе. Гаспадаром будынка быў Сендар Дышка. У перыяд у 1921-1939 гадах тут былі жылыя кватэры. Пасля вайны ў будынку размяшчалася кантора. Да дома № 34 прыбудаваны каменны флігель пад № 34 А. У будынках знаходзяцца жылыя кватэры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.03.2025

Гродна. Дом Дышкi.

    У гістарычным цэнтры горада Гродна на старажытнай вуліцы Карла Маркса (пад нумарам 34) знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Дышкi. Яшчэ гэты будынак называюць - Дом Шагідзевіча і Дом Шошы Браўна. Будынак узведзены ў эпоху Расійскай імперыі ў 1880 годзе ў стылі эклектыкі. У тыя часы вуліца К. Маркса называлася Купецкай. 


      Дом каменны, двухпавярховы, атынкаваны. Парадны фасад упрыгожаны дэкорам. У цэнтры будынка маецца арачны праезд. Ёсць два балкона.


            Першым гаспадаром будынка быў домаўладальнік Сендар Дышка. У яго ўласнасці ў Гродне было некалькі дамоў, якія ён здаваў у арэнду. Спачатку Дышка разам з сям'ёй жыў гэтым доме. Калі побач па вуліцы Купецкай узвялі дом пад № 36, то С. Дышка перасяліўся ў гэты будынак.


          У перыяд Польскай дзяржавы ў 1921-1939 гадах тут былі жылыя кватэры.

          Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчалася кантора. У апошнія гады помнік адрэстаўраваны. Знаходзяцца жылыя кватэры.

            Да дома № 34 прыбудаваны каменны флігель пад № 34 а. флігель каменны, двухпавярховы. Узведзены ў 1860 годзе. Тут знаходзяцца жылыя кватэры.

Каментары