Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Міхальскага (вуліца Карла Маркса, 24).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 24.

0

23

02.03.2025

Апісанне

На вуліцы Карла Маркса ў Гродне знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Міхальскага. Будынак пабудаваны ў 1889 годзе. Менавіта тут у 1857 - 1858 гадах жыла вядомая беларуская і польская пісьменніца Эліза Ажэшка (1841-1910). Пасля вайны ў будынку быў абласны супраць-турберкулезны дыспансер, а затым інтэрнат медвучылішча. У 2010 годзе быў пачаты рамонт помніка і надбудавалі другі паверх. Зараз дом знаходзіцца на стадыі рамонту.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67746338
Даўгата: 23.83609015

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.03.2025

Гродна. Дом Міхальскага.

    У гістарычным цэнтры горада Гродна на вуліцы Карла Маркса (пад нумарам 24) знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Міхальскага.


Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1889 годзе, калі вуліца мела назву Купецкая. Раней на гэтым месцы знаходзіўся дом Каміліі Гладко, якая выйшла замуж за расіяніна Міхальскага. У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі тут знаходзілася карчма, якая належала каталіцкаму манастыру брыгітак. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што дом Міхальскага мае фрагменты старажытнай карчмы. Магчыма, што гэта падмурак і фрагменты сцяны.


        Менавіта ў гэтым будынку жыла вядомая беларуская і польская пісьменніца Эліза Ажэшка (1841-1910).

Ажэшка жыла разам са сваёй маці ў 1857-1858 гадах. Яны займалі дзевяць пакояў з вялікім салонам.


         Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак займаў абласны супраць-турберкулезны дыспансер. Затым тут быў інтэрнат медвучылішча.


         У 2010 годзе зімой у будынку абваліўся дах і быў пачаты рамонт помніка. Пасля рэканструкцыі будынка быў надбудаваны другі паверх. Зараз дом на стадыі рамонту.

Каментары

Усяго каментароў: 0