Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Тропа (вуліца Карла Маркса, 20).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 20.

0

23

02.03.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса ёсць помнік архітэктуры - дом Тропа. Будынак быў пабудаваны ў 1886 годзе. Першымі гаспадарамі была сям'я Троп.
У доме размяшчаўся штаб 104-га Усцюжскага пяхотнага палка. Працавала прыходскае вучылішча і пры вучылішчы мелася жаночая семінарыя. Пазней знаходзіўся спажывецкі магазін Беньяміна Хасіна.

Затым будынак набыў М.Старавольскі. Дом ён перабудаваў пад патрэбы фабрыкі Старавольскіх "Нёман", дзе выраблялі ровары і матацыклы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67760058
Даўгата: 23.83537811

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.03.2025

Гродна. Дом Тропа.

      У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 20) захаваўся помнік архітэктуры 19-га стагоддзя, які вядомы як дом Тропа. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1886 годзе. У той перыяд вуліца Карла Маркса называлася вуліца Купецкая. На вуліцы размяшчалася мноства крам, дамоў рамеснікаў і купцоў.


          Спачатку дом быў уласнасцю Йоселя Тропа. А пазней гаспадыняй маёмасці стала Іда Троп. У доме працаваў штаб 104-га пяхотнага палка ў 1894 годзе. Полк меў назву Усцюжскі. Працавала прыходскае вучылішча. Пры вучылішчы мелася жаночая семінарыя ў 1911 годзе. Пасля рэвалюцыі, у 1919 годзе знаходзіўся спажывецкі магазін, які належаў Беньяміну Хасину.


          Пасля савецка–польскай вайны і Рыжскага міру 1921 года Гродна перайшло да Польшчы да 1939 года да прыходу савецкай улады. На 1923 год парадны фасад будынка, які выходзіў на вуліцу, меў два паверхі і мансарду. У доме была шавецкая майстэрня і кравецкая майстэрня. У пачатку 1930-х гадоў будынак быў набыты М. Старавольскім. Гэты дом ён перабудаваў пад патрэбы фабрыкі Старавольскіх "Нёман", дзе выраблялі ровары і матацыклы. Дом быў перабудаваны ў "Гданьскім стылі".


         У апошнія гады помнік быў адрэстаўраваны. Мае гісторыка-культурную каштоўнасць.

Каментары

Усяго каментароў: 0