Гродна. Дом Круспадзінаў (вуліца Карла Маркса, 16).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 16
0
22
01.03.2025
Апісанне
У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры 19-га стагоддзя, які вядомы як дом Круспадзінаў. Дом узведзены ў 1875 годзе. Будынак складаецца з дзвюх частак.
Будынак быў уласнасцю Перлы і Абрама Круспадзінаў. У гэтым доме працавалі вольнапрактыкуючы зубны ўрач Анцулевіч, зубны ўрач Троп–Крынскі і ўрач Хазановіч.
Зараз у будынку знаходзяцца жылыя кватэры і магазін.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6777731
Даўгата: 23.8350449
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.03.2025
Гродна. Дом Круспадзінаў.
У горадзе Гродна ў гістарычным цэнтры на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры 19-га стагоддзя, які вядомы як Дом Круспадзінаў. Гэтая вуліца мае даўнюю гісторыю яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі называлася вуліца Азёрская. У часы Расійскай імперыі назва была Купецкая, так як тут жыло шмат гандляроў і рамеснікаў, і меліся шматлікія крамы і майстэрні.
Дом узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1875 годзе. Будынак складаецца з двух частак: будынак, якое выходзіць фасадам на вуліцу К. Маркса - нумар 16, і будынак, якое знаходзіцца ва ўнутраным двары - пад нумарам 16 А.
У плане атрымліваецца Г-вобразная канфігурацыя.
Будынак № 16 вядомы як дом Перлы і Абрама Круспадзінаў. А яшчэ, як дом Башы Капельмана. Комплекс гэтых двух каменных будынкаў двухпавярховы і атынкаваны. На вялікі жаль, старажытны дэкор фасадаў быў страчаны ў гады капітальнага рамонту. І калі вы будзеце праходзіць побач з будынкам, то вы падумаеце, што дом сучасны. Дом у двары № 16 А вядомы як Дом Баля. Узведзены ў 1875, або 1888 годзе.
У будынку працавалі вальнапрактыкуючы зубны ўрач Анцулевіч, зубны ўрач Троп–Крынскі і ўрач Хазановіч.
Цяпер у доме знаходзіцца крама жаночага адзення і жылыя кватэры.
Каментары
Усяго каментароў: 0