Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Калецкага (вуліца Карла Маркса, 19).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 19.

0

24

28.02.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца старадаўні Дом Калецкага. Помнік узведзены ў 1890 годзе. Будынак двухпавярховы.

У канцы 19-га стагоддзя ў будынку знаходзіліся дзяржаўныя ўстановы: у 1894 годзе працавала фабрычная інспекцыя і штаб 26–й пяхотнай дывізіі. Размяшчаўся аддзел судовага следчага другога ўчастка. Была кватэра Аляксандра Турчыновіча.
Пасля 1919 года працавала крама па продажы цукерак і пякарня. У 1920-1930-я гады дом належаў Аппенбергу.
Зараз тут працуюць цырульня, крама і іншыя ўстановы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.677349
Даўгата: 23.8349288

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.02.2025

Гродна. Дом Калецкага.

У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 19) у гістарычным цэнтры знаходзіцца старадаўні будынак 19-га стагоддзя - Дом Калецкага. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Помнік узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1890 годзе ў стылі эклектыкі. Будынак мураваны, двухпавярховы, атынкаваны.


               Мае П-вобразную форму разам з флігелем. Фасады маюць дэкаратыўныя ўпрыгажэнні. Каля цэнтра будынка ёсць арачны праезд. На галоўным фасадзе два літых чыгунных балкона. У двары будынка размяшчаецца флігель - мураваны двухпавярховы, атынкаваны будынак.


            У канцы 19 стагоддзя ў будынку знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы. У 1894 годзе працавала фабрычная інспекцыя і штаб 26–й пяхотнай дывізіі. Таксама тут знаходзіўся ў 1895 годзе аддзел судовага следчага другога ўчастка. У 1911 годзе ў будынку была кватэра Аляксандра Турчыновіча.


             Пасля рэвалюцыі з 1919 года працаваў магазін па продажы цукерак Ашэра Хазана і пякарня. Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна перайшло да польскай дзяржавы. У гэты перыяд дом належаў Аппенбергу.

           Зараз тут працуюць цырульня, крама па продажы парфумерыі і іншыя ўстановы.

Каментары

Усяго каментароў: 0