Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Гінзбурга (вуліца Карла Маркса, 21).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 21.

0

24

28.02.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы К. Маркса знаходзіцца старадаўні Дом Гінзбурга. Помнік быў пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1900 годзе. Дом мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будынак мураваны, двухпавярховы і атынкаваны. У часы Польскай дзяржавы ў будынку працавала крама Беньяміна Хасіна. У сучасны момант у будынку знаходзіцца абутковая крама "Марко".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6773969
Даўгата: 23.835234

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.02.2025

Гродна. Дом Гінзбурга.

     У горадзе Гродна ў гістарычным цэнтры на вуліцы Карла Маркса (пад нумарам 21) знаходзіцца Дом Гінзбурга. У часы Вялікага Княства Літоўскага вуліца называлася Азёрская, а ў часы Расійскай імперыі купецкая, бо тут было шмат крамаў і гандляроў.


          Дом Гінзбурга пабудаваны ў 1900 годзе. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будынак мураваны, двухпавярховы і атынкаваны. На парадным фасадзе часткова захаваліся ўпрыгажэнні і дэкор. Частка дэкору страчана ў перыяд капітальнага рамонту будынка. У цэнтры дома захаваўся аўтэнтычны чыгунны балкон. У доме размяшчаліся крамы і жылыя кватэры.


           Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна перайшло да Польскай рэспублікі да 1939 года да прыходу савецкіх войскаў. У Польскі перыяд у будынку працавала крама Беньяміна Хасіна.


          Цяпер у будынку знаходзіцца абутковая крама "Марко".

Каментары

Усяго каментароў: 0