Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Сапачынскага (вуліца Карла Маркса, 18).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 18.

0

25

02.03.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса ёсць помнік архітэктуры Дом Сапачынскага. Дом узведзены ў 1888 годзе ў стылі эклектыкі ў перыяд Расійскай імперыі. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будынак мураваны двухпавярховы.

У 1926 годзе тут знаходзілася кіраванне гарэлачнай фабрыкі «Струбніца». У 1928 годзе працаваў магазін па продажы мяса Гольды Таповай.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6776668
Даўгата: 23.8352165

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.03.2025

Гродна. Дом Сапачынскага.

       У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (нумар 18) ёсць помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Сапачынскага. Вуліца Карла Маркса адна з найстарэйшых вуліц у Гродне, якая ўзнікла ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы вуліца мела розныя назвы, і ў 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі называлася Купецкай.


           Дом Сапачынскага пабудаваны ў 1888 годзе ў стылі эклектыкі. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будынак мураваны, двухпавярховы, атынкаваны. На парадным фасадзе дэкор захаваўся часткова і пераважна на другім паверсе. Частка дэкору была страчана падчас капітальнага рамонту. У цэнтры будынка захаваўся аўтэнтычны літы чыгунны балкон. У левай частцы будынка ёсць арачны праезд.


          Пасля савецка-польскай вайны і Рыжскага міру 1921 года горад Гродна апынуўся пад уладай Польшчы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У гэты перыяд у 1926 годзе ў гэтым будынку знаходзілася кіраванне гарэлачнай фабрыкі «Струбніца». У 1928 годзе працаваў магазін Голды Таповай па продажы мяса.

         Помнік архітэктуры ў апошнія гады адрэстаўраваны.

Каментары

Усяго каментароў: 0