Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Макарава (вуліца Карла Маркса, 23).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, д. 23.

0

24

28.02.2025

Апісанне

У Гродне ў гістарычным цэнтры, на вуліцы Карла Маркса, дзе захавалася мноства старадаўніх пабудоў - знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Макарава.
Дом узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1909 годзе. Дом каменны, двухпавярховы і атынкаваны. Будынак узведзены ў модным у тыя часы стылі эклектыкі.
У перыяд Польскай дзяржавы ў 1928 годзе ў доме размяшчалася крама Юзафа Рудайцэ. Цяпер у гэтым доме працуе крама.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6772918
Даўгата: 23.8354252

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.02.2025

Гродна. Дом Макарава.

             У горадзе Гродна на старажытнай вуліцы Карла Маркса (пад нумарам 23), якая раней называлася вуліца Купецкая, знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Макарава. Будынак знаходзіцца каля перакрыжавання вуліцы Маладзёжная з вуліцай К. Маркса.

          Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1909 годзе. У гэты перыяд на Купецкай вуліцы размяшчаліся пераважна прыватныя асабнякі, дамы, культавыя будынкі і крамы.

             Дом мураваны, двухпавярховы і атынкаваны. Парадны фасад мае дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Аўтэнтычны дэкор амаль увесь захаваўся да нашага часу.

           У цэнтральнай частке ёсць аўтэнтычны чугунны балкон, які падтрымлівае тры кансолі. Будынак узведзены ў стылі эклектыкі.  

          У 1921 годзе паміж Савецкай Расіяй і Польскай дзяржавай быў падпісаны ў горадзе Рыга мір і Гродна апынулася да 1939 года пад уладай Польскай рэспублікі. У перыяд Польскай дзяржавы ў 1928 годзе ў доме размяшчалася крама Юзафа Рудайцё.

          Зараз у гэтым доме працуе крама па продажу жаночай вопраткі. Дом прымыкая да старыжытных будынкаў № 21 і № 25, якія таксама маюць статус гісторыка – культурнай каштоўнасці.

Каментары

Усяго каментароў: 0