Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Валуна (вуліца Карла Маркса, 14).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 14

0

21

01.03.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Карла Маркса ёсць помнік архітэктуры - Дом Валуна. Узведзены будынак у 1898 годзе ў стылі эклектыкі. Будынак каменны, двухпавярховы. У розныя часы ў гэтым доме працавала страхавое таварыства "Якар", страхавое агенцтва кампанія "Надзея" і гасцініца "Ковенская". Былі таксама крама па продажы мяса, і цырульня.
Зараз у будынку знаходзіцца вясельны салон і жылыя кватэры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6777819
Даўгата: 23.8344729

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.03.2025

Гродна. Дом Валуна.

    На вуліцы Карла Маркса (дом нумар 14) у гістарычным цэнтры Гродна знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Аўсея Валуна. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Узведзены помнік у часы Расійскай імперыі ў 1898 годзе ў стылі эклектыкі.

         Будынак мураваны, двухпавярховы, атынкаваны. У цэнтры размяшчаецца арачны праезд. На парадным фасадзе ў цэнтры фігурны франтон. На бакавым фасадзе ёсць дата пабудовы гэтага дома - "1898".


          У пачатку 20-га стагоддзя ў 1903 годзе ў будынку працавала таварыства "Якар", якое займалася страхавой дзейнасцю. Таксама тут размяшчалася страхавое агенцтва кампанія "Надзея". Мела свае апартаменты гасцініца "Ковенская".

        Пасля заключэння Рыжскага міру ў 1921 годзе Гродна перайшло пад уладу Польскай рэспублікі да 1939 года. У гэтыя часы ў 1928 годзе ў доме размяшчаўся магазін па продажы мяса Ісаака крупніка. Была таксама цырульня, дзе гаспадаром быў Лазар Чорны.

         У цяперашні час у будынку знаходзіцца вясельны салон і жылыя кватэры.

Каментары

Усяго каментароў: 0