Гродна. Вуліца Карла Маркса дом № 4.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 4.
0
15
28.02.2025
Апісанне
У Гродне па вуліцы К. Маркса за Касцёлам Францішка Ксаверыя знаходзіцца будынак пад № 4. Гэты помнік архітэктуры з'яўляецца часткай былога езуіцкага калегіума 17-18 стагоддзя. У пачатку 20-га стагоддзя ў гэтым доме жыла вядомая беларуская пісьменніца Зоська Верас (1892-1991). У перыяд Польскай дзяржавы ў будынку працаваў кінатэатр. У часы савецкай улады з 1939 года па 1941 год таксама працаваў кінатэатр пад назвай «КИМ». Пасля вайны ў доме размяшчаўся Клуб чыгуначнікаў, а потым працаваў Клуб будаўнікоў. У гады незалежнасці Беларусі помнік адрэстаўравалі і перадалі каталіцкай царкве. Цяпер тут знаходзіцца Курыя Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67815261
Даўгата: 23.83220875
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.02.2025
Гродна. Вуліца Карла Маркса дом № 4
У горадзе Гродна за касцёлам Францыска Ксаверыя знаходзіца невялікі двухпавярховы будынак пад № 4. Дом вуглавы і пабудаваны на скрыжаванні з вуліцай Гараднічанскай. Помнік вельмі старажытны і з'яўляецца часткай былога езуіцкага калегіўма 17 – 18-га стагоддзя.
У пачатку 20-га стагоддзя ў гэтым доме жылі Савіцкія, родныя пісьменніцы Зоські Верас (1892 - 1991). Тут была кватэра дзядулі і бабулі пісьменніцы, а сама Зоська хадзіла вучыцца праз дарогу ў прыватную жаночую гімназію Баркоўскай. У 1909 – 1913 гада З.Верас прымала актыўны ўдзел у працы Гродзенскага кружка беларускай моладзі. Пра гэты цікавы перыяд свайго жыцця пісьменніца апісала ў сваіх мемуарх.
Пасля Рыжскага міру 1921 года, калі Гродна перайшло да Польскай дзяржавы, у будынку пачаў працаваць кінатэатр. Пасля прыходу савецкай улады ў перыяд з 1939 года па 1941 таксама працаваў кінатэатр пад назвай «КИМ».
Пасля Вялікай Айчыннай вайны з восені 1944 да 1960 – х гадоў у доме размяшчаўся клуб чыгуначнікаў. З 1957 года працаваў Клуб будаўнікоў.
У 1991 годзе пачынаецца рэстаўрацыя помніка, якая скончылася ў 2001 годзе. Помнік рэстаўравалі і правялі рэканструкцыю. Будынак перадалі каталіцкаму касцёлу і тут знаходзіцца Курыя Гродзенскай дыяцэзіі Рымска–каталіцкай царквы.
Каментары
Усяго каментароў: 0