Гродна. Дом Касцялкоўскага (вул. Карла Маркса, 5).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 5.
0
30
28.02.2025
Апісанне
На вуліцы К. Маркса ў Гродне захаваўся каменны двухпавярховы будынак пад назвай Дом Касцялкоўскага. Будынак пабудаваны ў 1870 годзе ў стылі эклектыкі. У доме жыў вядомы гісторык Станіслаў Касцялкоўскі. Наступныя ўладальнікі маёмасці былі Фількевічы. Меў кватэру ў будынку лекар Энгельгард. Працавалі аптэка Развадоўскага і Антановіча, крама Берты Тыпаграф, крама Абрама Віліна, цырульня Савінскага і аптэчны склад Лацкага.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6778302
Даўгата: 23.8317383
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.02.2025
Гродна. Вуліца Карла Маркса. Дом Касцялкоўскага.
У горадзе Гродна па вуліцы К. Маркса (пад нумарам 5) знаходзіцца старадаўні каменны будынак, які вядомы як Дом Касцялкоўскага. Будынак двухпавярховы, узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1870 годзе ў стылі эклектыкі. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Дом узведзены з цэглы, атынкаваны. На першым паверсе ёсць арачны праезд. Фасад на першым паверсе пасля перабудовы страціў свой дэкор. Ўпрыгажэнні і балкон з чыгуннага ліцця маюцца на другім паверсе.
Першымі гаспадарамі гэтага будынка былі Касцялкоўскія. У доме жыў вядомы гісторык Станіслаў Касцялкоўскі (1881 – 1960) - прафесар Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя, беларускі і польскі гісторык.
Наступныя ўладальнікі маёмасці Фількевічы. Меў кватэру ў будынку лекар Энгельгард. Працавалі таксама аптэка Развадоўскага і Антановіча, крама Берты Тыпаграф, крама Абрама Віліна, цырульня Каэтана Савінскага і аптэчны склад Эліі Лацкай.
Цяпер у будынку працуе некалькі крамаў, і ў тым ліку салон прыгажосці.
Каментары
Усяго каментароў: 0