Гродна. Савецкая плошча.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, Савецкая плошча.
0
31
27.02.2025
Апісанне
У гістарычным цэнтры Гродна размяшчаецца Савецкая плошча. Плошча сфарміравалася ў часы Вялікага Княства Літоўскага і тады называлася Гандлёвай. Тут ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны.
Дамінантай плошчы з'яўляецца касцёл Францішка Ксаверыя.
Каля касцёла знаходзіцца палац караля Стэфана Баторыя і дом-аптэка з езуіцкім калегіумам.
Дом купца Мураўёва ў стылі мадэрн і каменны будынак першай карчмы ў горадзе.
Падчас прагулкі па плошчы госці ўбачаць шматлікія помнікі розных эпох і стыляў.
Катэгорыі

Актыўны адпачынак

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67842999
Даўгата: 23.82993713
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.02.2025
Гродна. Савецкая плошча.
У гістарычным цэнтры Гродна знаходзіцца адна з галоўных плошчаў горада пад назвай Савецкая плошча. Плошча за сваю гісторыю некалькі разоў мяняла назву. Першапачаткова была Гандлёвая плошча, потым Ратушная, Саборная, Стэфана Баторыя, Кірхпляц і Савецкая.
У 14 стагоддзі на плошчы князь Вітаўт заснаваў драўляны касцёл пад назвай Фара Вітаўта. Храм не захаваўся да нашага часу і на яго месцы ўсталяваны памятны знак на ўскрайку плошчы ў скверы. Плошча з Старым замкам была звязана Замкавай вуліцай, на якой захавалася шмат старажытных будынкаў.
Плошча становіцца цэнтрам грамадскага жыцця Гродна. Мае прамавугольную форму. У пачатку 16-га стагоддзя будуецца ратуша, дзе працаваў гарадскі магістрат. На месцы сучаснага Палаца культуры тэкстыльшчыкаў існаваў Замкавы двор. Дарэчы, пра гэты палац існуе легенда, што пабудавалі яго ў савецкія часы не парадным фасадам да Савецкай плошчы, а тыльным бокам.
На вуглу вуліцы Савецкай і плошчы ў 16 стагоддзі будуецца першая гарадская карчма. Будынак захаваўся да нашага часу ў перабудаваным выглядзе.
У гэты ж час будуеца палац караля Стэфана Баторыя, які вядомы, як Баторыеўка і знаходзіцца каля касцёла Францыска Ксаверыя. Касцёл належыў каталіцкаму ордэну езуітаў і пабудаваны ў пачатку 18-га стагоддзя. Каля касцёла знаходзіцца музей–аптэка 17-га стагоддзя і езуіцкі калегіўм.
У 17 стагоддзі будуецца на плошчы палац магнатаў Радзівілаў, які не захаваўся да нашага часу. На плошчы ўзведзены будынак у стылі мадэрн Дом купца Мураў'ёва.
На Савецкай плошчы захавалася некалькі помнікаў архітэктуры розных эпох і стыляў. У апошнія гады плошча была добраўпарадкавана, а помнікі адрэстаўраваны.
Каментары
Усяго каментароў: 0