Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Іофэ (вул. Карла Маркса, 9).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 9.

Апісанне

У Гродне на вуліцы К. Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры Дом Іофэ. Будынак пабудаваны ў 1904 годзе ў стылі эклектыкі. Дом каменны, двухпавярховы. Гэты дом належаў зубному лекара Іофэ. Наступным гаспадаром быў Міхель Сарэбраны. У 1928 годзе ў будынку працуе крама па продажы пёраў і крама па продажы капелюшоў.

Пасля вайны тут размяшчалася арганізацыя пад назвай «ОРС облстройтрест» і крама «Крышталь». Потым адкрыўся магазін па продажы дываноў пад назвай "Дываны". Зараз у будынку працуе некалькі магазінаў і цырульня.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.02.2025

Гродна. Вуліца Карла Маркса. Дом Іофэ.

У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса (дом нумар 9) знаходзіца старажытны будынак, які вядомы, як Дом Іофэ. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1904 годзе ў стылі эклектыкі.


           Дом мураваны, двухпавярховы, атынкаваны. На другім паверсе маеца дэкартыўная аздоба. Па цэнтры знаходзіцца балкон з чыгуннага ліцця. З левага боку будынка захаваўся арачны праезд.


        На працягу доўгага часу гэты дом быў ва ўласнасці вольнапрактыкуючага зубнога ўрача Іофэ. Адсюль пайшла і назва гэтага помніка, як Дом Іофэ. Затым гаспадаром тут быў Міхель Сярэбраны.


           У часы Польскай дзяржавы ў 1928 годзе размяшчаліся ў будынку крама па продажу пер'еў Ісака Страсберга і крама па продажы капялюшоў Эйдзеля Шніткес.


          Пасля Вялікай Айчыннай Вайны тут размяшчалася арганізацыя пад назвай «ОРС облстройтрест». У 1970 годзе крама «Крістал». З 1984 года адчынілася крама па продажу дываноў пад назвай «Ковры», дзе прадаваліся вырабы дываннага камбіната з Брэста.


           Зараз у будынку працуе некалькі крамаў і цырульня.

Каментары