Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Аўгусцевіча (вул. Карла Маркса, 7).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 7.

0

27

28.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна на вуліцы К. Маркса знаходзіцца помнік архітэктуры дом Аўгусцевіча. У доме працавала гасцініца" Венская", а па некаторых дадзеных, раней тут працавала гасцініца "Кіеўская". У гэтай гасцініцы ў 1870–х гадах спыняўся вядомы гісторык Зыгмунт Глогер (1845 – 1910). У будынку была кандытарская і крама спажывецкіх тавараў Разаліі Панасюк. У 1922 годзе ў будынку размяшчаўся»Польскі дом гандлёвы". У 1928 годзе крама па продажы і вырабе цукерак. Зараз у будынку працуе некалькі магазінаў і ўстаноў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6777891
Даўгата: 23.8320957

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.02.2025

Гродна. Вуліца Карла Маркса. Дом Аўгусцевіча.

У горадзе Гродна на старажытнай вуліцы К. Маркса, якая раней называлася Купецкая, пабудаваны двухпавярховы каменны будынак, які вядомы, як дом Аўгусцевіча. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1870 годзе ў стылі эклектыкі.


          Дом атынкаваны, дэкаратыўныя ўпрыгажэнні ёсць на другім паверсе параднага фасада. Калісьці быў дэкор і на першым паверсе, але пасля перабудоў многіх быў страчаны. Па цэнтры будынка ёсць арачны праезд. Над праездам размяшчаецца балкон з чыгуннага ліцця. У доме працавала гасцініца "Венская" ў 1910 годзе. Па некаторых дадзеных, у тую пару тут працавала гасцініца "Кіеўская". Менавіта ў гэтым гатэлі ў 1870-х гадах спыняўся вядомы гісторык Зыгмунт Глогер (1845 – 1910) - беларускі і польскі археолаг і этнограф.


           У будынку працавала кандытарская і крама спажывецкіх тавараў Разаліі Панасюк. У часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе ў будынку размяшчаўся «Польскі дом гандлёвы». У 1928 годзе працаваў магазін па продажы і вырабе цукерак.


         Зараз у будынку працуе некалькі магазінаў і ўстаноў.

Каментары

Усяго каментароў: 0