Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Яманта (вул. Карла Маркса, 3).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. к. Маркса, 3.

0

30

27.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна на вуліцы Карла Маркса, якая раней называлася Азёрская і Купецкая, захавалася мноства прыгожых старажытных культавых і свецкіх будынкаў.
Пад № 3 каменны двухпавярховы будынак, дзе ў пачатку 20-га стагоддзя знаходзіўся каменны дом Яманта. Потым гаспадаром быў Якуб Любіч. У 1911 годзе тут жыў лекар Хаім Шапіра. У 1928 годзе працавала пякарня Ёзэля Каплана і крама Ю.Беркі.

Стары будынак быў разбураны падчас вайны. Дом адноўлены ў апошнія гады. Цяпер тут працуе "Гарадзенская кавярня".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6778288
Даўгата: 23.8314124

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.02.2025

Гродна. Вуліца Карла Маркса, 3. Дом Яманта.

       У горадзе Гродна ад Савецкай плошчы да аўтавакзала ідзе вуліца Карла Маркса. Яна пачынаецца ад касцёла Францішка Ксаверыя. Працягласць вуліцы каля 700 метраў. У часы Вялікага Княства Літоўскага вуліца называлася Азёрская, і вяла з гандлёвай плошчы.


              Вуліца ў тыя часы лічылася адным з цэнтраў гандлю і тут будаваліся шматлікія крамы і камерцыйныя арганізацыі. У 16 стагоддзі на вуліцы жылі пераважна рамеснікі. Далей вуліца вяла на ўсход на Скідзель. У 17-18 стагоддзі на вуліцы сталі пераважаць ужо шляхецкія сядзібы і культавыя будынкі. У 17-18 стагоддзях узведзены архітэктурныя комплексы брыгітак і кляштара езуітаў. На рагу вуліцы і гандлёвай плошчы ў 16-18 стагоддзі пабудавана Баторыеўка, або палац Сапегаў.


            У часы Расійскай імперыі назва вуліцы была Купецкая. Калі пачынаеце ісці з Савецкай плошчы, то злева ў вас касцёл Ксаверыя, а справа вуглавы трохпавярховы будынак Баторыеўка (К.Маркса, 1).


               Наступны па правым краі будынак пад № 3. Гэта каменны двухпавярховы дом. У пачатку 20-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі тут знаходзіўся каменны дом Яманта, а часам пішуць яго прозвішча як Ямонт. Потым дом належаў Якубу Любічу. У 1911 годзе тут жыў Хаім Шапіра, які працаваў лекарам.


            У часы Польскай дзяржавы ў 1928 годзе ў будынку працавала пякарня Ёзэля Каплана і крама ю.Беркі. Старадаўні будынак быў знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе.


            Адноўлены дом у 1990-2000-х гадах. Цяпер тут працуе "Гарадзенская кавярня".

Каментары

Усяго каментароў: 0