Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Баторыеўка, або Палац Сапегаў.

Палац

Палац

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. К. Маркса, 1.

0

41

27.02.2025

Апісанне

На Савецкай плошчы ў Гродна знаходзіца адзін з самых старых мураваных жылых будынкаў пад назвай Баторыеўка, або Палац Сапегаў. Дом пабудаваны ў часы Стэфана Баторыя і тут была яго рэзідэнцыя. Потым палац належыў Сапегам. Потым зноў каралеўская рэзідэнцыя Аўгуста ІІ Моцнага. Затым памянялася яшчэ некалькі ўладальнікаў.
Працавала гасцініца і жаночая гімназія, дзе вучылася беларуская пісьменніца Зоська Верас. У сучасны момант будынак займае медуніверсітэт і тут працуе «Гродзенская кунсткамера».

Катэгорыі

Батанічны

Батанічны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Заалагічны

Заалагічны

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67783276
Даўгата: 23.83084361

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.02.2025

Гродна. Баторыеўка, або палац Сапегаў.

     У Гродне на Савецкай плошчы каля Каталіцкага Касцёла знаходзіцца старадаўні будынак пад назвай Баторыеўка, або палац Сапегаў. Будынак узведзены ў часы караля Стэфана Баторыя, і выкарыстоўвалася як каралеўская рэзідэнцыя. Лічыцца, што пасля смерці Баторыя менавіта ў гэтым будынку праводзілі яго анатамічнае даследаванне і бальзамаванне. Таму будынак і названы ў гонар Стэфана Баторыя (1533-1586).


            Потым тут была рэзідэнцыя магнатаў Патоцкіх. У 17 стагоддзі будынак належаў магнатам Сапегам, таму будынак яшчэ называюць палацам Сапегаў. 


           Наступны гаспадар палаца быў кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II Моцны (1670-1733). Для яго будынак быў перабудаваны архітэктарамі з Саксоніі і прыстасаваны для караля. Будынак меў статус каралеўскай рэзідэнцыі. Тут таксама прайшло некалькі соймаў Рэчы Паспалітай.  


            Пасля пабудовы ў Гродне Новага замка будынак больш не выконваў ролю рэзідэнцыі. У канцы 18-га стагоддзя дом стаў уласнасцю вядомага шляхецкага роду Бжастоўскіх.


             У 19 стагоддзі тут зрабілі гасцініцу «Цэнтральную». Будынак таксама выкарыстоўваўся як жаночая гімназія, якую скончыла вядомая беларуская пісьменніца і паэтка Зоська Верас (1892-1991).


            Зараз будынак займае Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Пры заснаванні ў падвале працуе "Гродзенская кунсткамера" - анатамічная экспазіцыя, дзе прадстаўлена 80 экспанатаў.

Існуе легенда, што ў доме жыве жоўты гном.

Каментары

Усяго каментароў: 0