Знай свой край

Знай свой край

Горкі. Помнік Маршалу І. Якубоўскаму.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. горкі, ПЛОШЧА Якубоўскага.

0

522

15.11.2024

Апісанне

Адна з цэнтральных плошчаў і вуліц у горадзе Горкі названая ў гонар палкаводца – земляка Івана Ігнатавіча Якубоўскага (1912 – 1976). На плошчы ўсталяваны помнік выдатнаму палкаводцу.

Якубоўскі-Маршал СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Горацкім раёне ў вёсцы Зайцава. Якубоўскі ўжо калі стаў Маршалам і вядомым дзеячам, не раз наведваў сваю малую радзіму-Горацкі раён.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.2896087
Даўгата: 30.9797303

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.11.2024

Горкі. Помнік Маршалу І. Якубоўскаму.

Горад Горкі ў Магілёўскай вобласці мае досыць шмат сваіх выбітных землякоў і адным з такіх па праву лічыца маршал Савецкага Саюза - Іван Ігнацьевіч Якубоўскі. У гонар праслаўленага палкаводца  ў цэнтры Горак названа адна з асноўных вуліц і названа плошча. На плошчы ўсталяваны помнік вядомаму дзеячу.

І.І. Якубоўскі (1912 – 1976) – Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Зайцава Горацкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў вясковую школу, а затым працаваў на заводзе ў Горках. Вучыўся ў Оршы ў педагагічным тэхнікуме. Уваходзіў у склад камуністычнай партыі. З 1932 года ў радах Чырвонай Арміі. Навучаўся ў ваеннай школе імя М.Калініна ў Мінску. Скончыў у Ленінградзе бранетанкавыя курсы. Служыў у Беларускім ваеным округу. Прымаў удзел у Польскім паходзе ў 1939 годзе і ў савецка – фінскай вайне. Ваяваў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Быў некалькі разоў паранены.

Пасля вайны скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1960 года быў прызначаны Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі. З 1967 года – першы намеснік Міністра абароны СССР і адначасова Галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Памёр у лістападзе 1976 года і пахаваны ў Маскве каля Крамлёўскай сцяны.

Каментары

Усяго каментароў: 0