Расна. Яўрэйскія могілкі
Славутасьць
Беларусь. Магілёўская вобласць. Дрыбінскі раён. Расна.
0
352
01.07.2024
Апісанне
Па шляху з Магілёва на Мсціслаў пры павароце на Дрыбін і адразу каля знака “Расна” варта прыпыніцца і з правага боку пабачыце хвойны лес у якім знаходзяцца яўрэйскія могілкі. Магілкі добра захаваліся і іх цікава будзе агледзець.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.1314697
Даўгата: 31.0897752
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.07.2024
Расна. Яўрэйскія могілкі.
Да рэвалюцыі большую частку ў мястэчка Расна складалі менавіта яўрэі. Існавала вялікая абшчына і было некалькі сінагог. І на ўскрайку Расна з боку Магілёва па старажытным тракце Магілёў – Мсціслаў былі заснаваны яўрэйскія могілкі. Большасць пахаванняў належыць 19 – пачатак 20 – га стагоддзя. Надмагільныя пліты падпісаны на яўрэйскай мове. А толькі некалькі позніх помнікаў ужо пасляваенных падпісана кірыліцай. Надмагільныя помнікі – мацэвы, ля старой часткі могілак стаяць шэрагамі (радамі), у прытык адзін да аднаго. Яны зроблены са звычайных камянёў. Але захавалася і адно надмагілле і з жарнавоў ручной мельніцы, цёмна рудога колеру. Могілкі абнесены ровам і да нашага часу дастаткова дабра захаваліся. Пры наведванні яўрэйскіх могілак у Расна неабходна апрануць зручную абутак!
Каментары
Усяго каментароў: 0