Знай свой край

Знай свой край

Малыя Шарыпы. Чырвоная царква

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Горацкі Р., В. Шарыпы малыя.

0

239

09.11.2024

Апісанне

Па шляху з горада Горкі на Оршу ёсць невялікі аграгарадок Сава. У трох кіламетрах ад Савы, калі павярнуць направа, знаходзіцца невялікая вёска Малыя Шарыпы.

У Шарыпах галоўная дамінанта на ўсё навакольле-гэта руіны праваслаўнай царквы. Тут яе называюць Чырвоная царква. Мабыць, назва прыжылася з-за чырвонай цэглы, з якой была пабудавана царква. Храм пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя ў псеўда–рускім стылі. Царква была дзеючай да пачатку трыццатых гадоў мінулага стагоддзя. Цяпер знаходзіцца ў запушчаным стане. Але да царквы пад'ехаць можна і нават ёсць побач асфальтавая пляцоўка для транспарту.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.37899342
Даўгата: 30.86582811

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.11.2024

Малыя Шарыпы. Чырвоная царква.

У Магілёўскай вобласці, на жаль, не так шмат захавалася помнікаў архітэктуры. І некаторыя з іх цяпер знаходзяцца ў запушчаным стане. Але нават у руінах ёсць нейкая прыгажосць. Адным з такіх прыгожых і таямнічых храмаў з'яўляецца праваслаўная царква ў невялікай вёсцы Малыя Шарыпы.

Каб туды трапіць, вам трэба прыехаць у мястэчка Сава, што на трасе Орша – горкі. Затым праехаць каля трох кіламетраў да вёскі Малыя Шарыпы.


У саміх Шарыпах сярод зараснікаў дрэў Вы ўбачыце руіны высокай званіцы, якая дамінуе над наваколлем. Мясцовыя жыхары называюць гэты праваслаўны храм Чырвонай царквой. З цягам часу сапраўдная назва царквы згубілася і засталася народная-Чырвоная царква. Так храм называюць, мабыць таму, што царква пабудавана з чырвонай цэглы. Па ўспамінах старажылаў, царкву пабудавалі да 1913 годзе ў гонар 300–годдзя дынастыі Раманавых. Будынак будаваўся ў псеўда-рускім стылі па тыпавым праекце. У савецкія часы царква была зачынена і тут абсталявалі складское памяшканне.

Царква складаецца з некалькіх асноўных частак: Званіца, бабінец, малітоўная зала і паўкруглая апсіда. Званіца была шмат'ярусная. Будынак аздоблены дэкорам з чырвонай цэглы.


Каля царквы ёсць парковачнае месца. Калі будзеце ехаць праз мястэчка Сава, то можаце ўбачыць каля мясцовай школы помнік беларускаму паэту Васілю кавалю (1907-1937), які нарадзіўся ў гэтым мястэчку.

Каментары

Усяго каментароў: 0