Расна. Касьцёл Казіміра.
Храм
Беларусь. Магілёўская вобласць. Дрыбінскі раён. Расна. Вуліца Лясная.
0
348
30.06.2024
Апісанне
У Дрыбінскім раёне знаходзіцца старадаўняе мястэчка Расна, у якім архітэктурнай дамінантай з'яўляецца касцёл Святога Казіміра. Касцёл пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.1314697
Даўгата: 31.0897752
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.06.2024
Дрыбінскі раён. Расна. Касьцёл Казіміра.
Спачатку на гэтым месцы ў 18 стагоддзі быў пабудаваны драўляны касцёл пры фундацыі рагачоўскага старасты Міхала Пацея. А ўжо ў 1812 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храма, які быў асвечаны ў 1819 годзе ў гонар Святога Казіміра за сродкі Л.Парчэўскага, шамбелана былога велікакняжацкага двара. Касцёл быў пабудаваны ў стылі класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордара, гэта трохнефная базіліка з прамавугольнай апсідай, накрытая двухсхільнай крышай. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным дарычным портыкам, які завершаны трохвугольным франтонам з развітым антаблементам. Па баках порціка знаходзяцца нішы. Бакавыя фасады таксама ўпрыгожаны чатырохкалоннымі порцікамі. Інтэр'ер касцёла падзелены на 3 нефы з 16 калонамі. Былі 4 алтары і арган. Сёння гэта помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння, які знаходзіцца ў аварыйным стане.
Каментары
Усяго каментароў: 0