Быхаў. Каталіцкі кляштар канонікаў латэранскіх.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл, г. Быхаў, вул. Рэвалюцыйная, 13.
0
298
31.08.2024
Апісанне
У 17 стагоддзі Быхаў быў квітнеючым горадам з непрыступным замкам і шматлікімі прыгожымі культавымі збудаваннямі. У пачатку 17 стагоддзя магнаты Хадкевічы фундавалі ў горадзе каталіцкі кляштар і драўляны касцёл. У часы Расійскай імперыі кляштар каталіцкі быў зачынены і ў ім размясцілася жаночая гімназія. А ў часы Першай сусветнай вайны, пасля лютаўскай рэвалюцыі і падаўлення Карнілаўскага мяцяжа менавіта ў гэтым будынку пэўны час утрымлівалася некалькі дзясяткаў генералаў і афіцэраў на чале з Лаўрам Карнілавым і Антонам Дзянікіным.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.51948872
Даўгата: 30.25821369
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.08.2024
Быхаў. Каталіцкі кляштар канонікаў латэранскіх.
Па сённяшнім меркам Быхаў – гэта невялікі правінцыяльны гарадок з сваім ціхім і павольным жыццём. А калісці жыццё тут віравала. І Быхаў быў слаўны сваімі рамеснікамі, архітэктурнымі збудаваннямі і замкам. Адной з перлінай Быхава быў каталіцкі касцёл Казіміра і каталіцкі кляштар канонікаў латэранскіх, якія засенавалі тагачасныя ўладальнікі Быхава Хадкевічы ў 1619 годзе. У 18 стагоддзі магнаты Сапегі пабудавалі ўжо мураваны касцёл пад назвай Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Пасля анцірасійскага паўстання 1831 года кляштар каталіцкі адалі пад жаночую гімназію. Да нашага часу захаваўся будынак былога кляштара, ў якім у 1917 годзе, пасля падаўлення Карнілаўскага мяцяжа ўтрымлівалася некалькі дзясяткаў афіцэраў рускай арміі. У гісторыі гэта падзея вядомая , як “Быхаўскае сядзенне”. Вязні – афіцэры, утрымліваліся тут з пачатку верасня да сярэдзіны лістапада 1917 года. Затым па загаду галоўнакамандуючага рускай арміяй генерала Духоніна афіцэры былі вызвалены на волю. Сярод вязняў Быхава вядомыя расійскія палкаводцы: генерал Л.Карнілаў, генерал А.Дзянікін, генерал А.Лукомскі і многія іншыя. Зараз у будынку знаходзіца мясцовае лясніцтва.
Каментары
Усяго каментароў: 0