Быхаўская сінагога.
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Быхаў, вул. Савецкая, 2А.
0
296
31.08.2024
Апісанне
Невялікі гарадок Быхаў у Магілёўскай вобласці ў часы Вялікага княства Літоўскага лічыўся непрыступнай крэпасцю з шматлікімі сучаснымі ўмацаваннямі. І адным з такіх басціонаў Быхава ў 17 стагоддзі лічылася мураваная сінагога, якая была пабудавана на подступах да замка і захавалася да нашага часу.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.51956527
Даўгата: 30.2558748
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.08.2024
Быхаўская сінагога.
Быхаўская сінагога была пабудавана з цэглы ў сярэдзіне 17 стагоддзя ў стылі рэнесанс з элементами барока. Гэта цэнтрычны будынак 20 на 21 метар у плане, які мае некаторыя элементы абарончага дойлідства: баявую круглую вежу, абаронча-дэкаратыўны атык, былі таксама байніцы, якія пазней замуравалі. Сінагога была пакрыта чатырохсхільным дахам. Будынак меў досыць сціплы, стрыманы дэкор: простыя карнізы, неглыбокія прамавугольныя нішы. У інтэр’еры захавалася двухярусная біма, на якой чыталася тора ў час малітвы. Біма абмежавана чатырма магутнымі васьміграннымі слупамі, якія паміж сабой злучаны аркамі. У Інтэр’еры вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У бімы ніжні ярус мае паўсферычнае перакрыццё, якое аздоблена стукавым шматкаляровым раслінным арнаментам. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі. Таксама маецца арон - кадэш, дзе захоўвалася тора. У савецкі час у будынку знаходзіўся завод, а затым склад. Зараз будынак не выкарыстоўваееца і помник паступова прыходзе ў заняпад.
Каментары
Усяго каментароў: 0