Знай свой край

Знай свой край

Быхаў. Троіцкая царква.

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Быхаў, вул. Куйбышева, 2.

0

290

31.08.2024

Апісанне

У гістарычным цэнтры Быхава захавалася драўляная Траецкая царква 19 стагоддзя. Царква была пабудавана недалёка ад гандлёвай плошчы і мураванага замка. У савецкі час менавіта ў гэтым храме захоўваўся цудадзены абраз “Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская” Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.51510625
Даўгата: 30.2534179

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.08.2024

Быхаў. Троіцкая царква.

У цэнтры Быхава на супраць замка яшчэ ў старажытныя часы была заснавана гандлёвая плошча, вакол якой будаваліся крамы і культавыя будынкі. З культавых будынкаў захавалася да нашага часу мураваная сінагога 17 стагоддзя і драўляная Траецкая царква 19 стагоддзя. Будынак царквы ў плане цэнтрычны, крыжападобны, на мураваным атынкаваным падмурку. Алтарная частка, як і крылы трансепта пяцігранныя.  Над бакавымі часткамі царквы і над апсідай дах вальмавы. Акрамя галоўнага ўвахода былі зроблкены яшчэ два бакавыя ўваходы ў выглядзе шырокіх мураваных ганкаў з казыркамі, якія абапіраюцца на драўляяныя калоны. Галоўны ўваход аздоблены трохяруснай васьміграннай званіцай.  Сцены на званіцы другога яруса прарэзаны паўцыркулярнымі аконнымі праёмамі, а трэцяга яруса – прамавугольнымі праёмамі. Над сяродкрыжжам пабудаваны вялікі светлавы барабан: дыяметар 8 метраў, вышыня 12 з паловай метра. Барабан завершаны васьмігранным купалам. Па перыметры царквы зроблены карніз.

Будынак вертыкальна ашаляваны. У савецкія часы ў Траецкай царкве доўгі час захоўваўся цудадзейны абраз “Маці Божай Адзігітрыі Баркалабаўскай”, які быў урачыста перанесены ў Баркалабаўскі манастыр у 2010 годзе.

Каментары

Усяго каментароў: 0